BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сустрэчу з выбарцамі зладзіў Мікола Статкевіч у Мінску

23.09.2015
Сустрэчу з выбарцамі зладзіў Мікола Статкевіч у Мінску
Личности
euroradio.fm
Экс-палітвязень і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі сабраў на плошчы Свабоды каля паўтысячы чалавек пад сцягамі Еўрасаюзу і незалежнай Беларусі.

Сёння былы палітвязень Мікола Статкевіч зладзіў сустрэчу выбарцаў на плошчы Свабоды, паведамляе "Радыё Свабода".

Экс-кандыдат у прэзідэнты запрашаў на сустрэчу і Аляксандра Лукашэнку, папярэдне пералічыўшы пяць вострых пытанняў, адказы на якія беларусы хацелі б атрымаць ад кіраўніка дзяржавы.

На сустрэчу сабралася каля 500 чалавек пад беларускімі і еўрапейскімі сцягамі. 

А пачатку 18-й гадзіны "Статкевіч узяў мегафон ды гаворыць розныя штукі пра Лукашэнку. Нехарошыя. Людзі крычаць Жыве Беларусь", - перадае з месца падзеяў карэспандэнт "Еўрарадыё".

Пасля слова ўзяў Анатоль Лябедзька.

"Лябедзька кажа, каб не хадзілі на выбары.  Сабралася чалавек 300. Някляеў прыдумаў прыходзіць на участак і сядзець у кабінках ды не выходзіць. Хітрэц", - дадае карэспандэнт.

Потым "прыйшоў чалавек і крычыць што трэба ісці на Плошчу, а не слухаць Лябедзьку. Прыйшоў  міліцыянер. Людзі яму не радыя і крычаць "ганьба". Потым прамаўляў Вячаслаў Сіўчык. Затым Статкевіч запрасіў людзей прыходзіць наступны раз 4 кастрычніка ў нядзелю ў 18.00 на мітынг супраць іншаземных вайсковых баз.

Пасля гэтага прыйшоў лейтэнант міліцыі, які складаў пратакол на Лябедзьку і Някляева каля ГУМа. 

У 18.43 мітынг скончыўся. Апазицыйныя палітыкі раздалі аўтографы. Статкевіч заклікаў народ прыходзіць на мітынг на плошчу Свабоды за справядлівыя выбары 10 кастрычніка а 17 гадзіне, за дзень да выбараў.

Нагадаем, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дала прагноз датычна наступстваў сённяшняй акцыі Мікалая Статкевіча ў Мінску на плошчы Свабоды. 

"Канешне, для міжнароднага фону, які важны для выбарчай кампаніі, гэта будзе дрэнна - гэта будзе негатыў, - заявіла яна. - Шмат залежыць ад наступстваў саміх выбараў, ад атмасферы… Гэта ўсё назапашваецца. Але гэта (перашкоды правядзенню ці разгон акцыі Статкевіча) будзе не галоўным для прызнання ці непрызнання выбараў, таму хай ён сабе не прыпісвае нейкай выбітнасці. Але так - будзе адным з фактарам, што будзе ўлічаны".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео