BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ярмошына - пра разгон акцыі Статкевіча: Для міжнароднага фону гэта будзе дрэнна

23.09.2015
Ярмошына - пра разгон акцыі Статкевіча: Для міжнароднага фону гэта будзе дрэнна
Личности
nn.by
Старшыня ЦВК дае прагноз датычна наступстваў сённяшняй акцыі Мікалая Статкевіча ў Мінску на плошчы Свабоды.

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч абвясціў, што ўвечары 23 верасня правядзе сход выбарцаў у цэнтры Мінска — на плошчы Свабоды. 

Падчас выбараў праводзіць сходы для абмеркавання выбарчага працэсу могуць не толькі кандыдаты ў прэзідэнты ці іх давераныя асобы, але і шараговыя грамадзяне. Прычым у гэты час для іх таксама дзейнічае спрошчаны парадак атрымання дазволу на правядзенне такога мерапрыемства: трэба за пяць дзён да запланаванай акцыі падаць заяўку ў мясцовы выканкам. Праўда, разважае старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, даволі сумнеўна, што Статкевічу дазволілі б праводзіць масавае мерапрыемства на плошчы Свабоды, паведамляе "Еўрарадыё".

Ярмошына: "Калі б Статкевіч звярнуўся ў мясцовы выканкам, то яму, глядзіш, для гэтых мэтаў як звычайна адвялі б плошчу Бангалор (Парк Дружбы народаў. — "Еўрарадыё"). Я думаю, што плошча Свабоды, як і ўсе астатнія плошчы, не ўключаная ў спіс месцаў для правядзення грамадска-масавых мерапрыемстваў. Нават для кандыдатаў у прэзідэнты — не кажу ўжо пра іншых грамадзян".

І калі правядзенню акцыі Статкевіча перашкодзяць праваахоўныя органы, то гэта будзе цалкам у межах іх паўнамоцтваў. Іншая справа, якім чынам гэта будзе зроблена. Бо разгон з затрыманнямі дрэнна паўплывае на агульную ацэнку выбараў назіральнікаў.

Лідзія Ярмошына: "Канешне, для міжнароднага фону, які важны для выбарчай кампаніі, гэта будзе дрэнна — гэта будзе негатыў. Шмат залежыць ад наступстваў саміх выбараў, ад атмасферы… Гэта ўсё назапашваецца. Але гэта (перашкоды правядзенню ці разгон акцыі Статкевіча. — Еўрарадыё) будзе не галоўным для прызнання ці непрызнання выбараў, таму хай ён сабе не прыпісвае нейкай выбітнасці. Але так — будзе адным з фактарам, што будзе ўлічаны".

Нагадаем, падчас сённяшняга сходу палітык хоча задаць Аляксандру Лукашэнку шэраг "нязручных пытанняў". Ён запрасіў і кіраўніка дзяржавы наведаць акцыю.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео