BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Развітанне з Уладзімірам Кішкурнам адбылося ў Мінску

06.09.2015
Развітанне з Уладзімірам Кішкурнам адбылося ў Мінску
Личности
svaboda.org
Цырымонія прайшла 5 верасня ў ягонай прыватнай сядзібе, у раёне вуліцы Арлоўскай. Над сядзібай традыцыйна лунаў бел-чырвона-белы сцяг.

Уладзімір Кішкурна памёр раніцай 4 верасня ў рэанімацыі Івацэвіцкага цэнтральнага раённага шпіталя, куды быў дастаўлены 2 верасня пасля дарожна-транспартнага здарэння. Нагадаем, што актывіст БНФ і руплівец беларускай справы трапіў у моцную аўтамабільную аварыю ў Брэсцкай вобласці.

Разьвітанне з Уладзімірам Кішкурнам адбылося ў ягонай прыватнай сядзібе ў Мінску, у раёне вуліцы Арлоўскай у суботу. Над сядзібай традыцыйна лунаў бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе "Радыё Свабода".

Развітацца з актывістам прыйшлі паплечнікі і сябры. Сярод іх — Валер Мазынскі, Вінцук Вячорка, Аляксей Марачкін, Пётра Садоўскі, Аляксей Кавалец, Алесь Бяляцкі, Кася Камоцкая, Вольга Мікалайчык, фермер Уладзімір Матусевіч, Сяргей і Тамара Мацкевічы ды іншыя. Знакаміты цымбаліст Аляксандр Лявончык зайграў беларускія і класічныя сусветныя журботныя мелодыі, спяваў хор пад кіраўніцтвам Аляксея Галіча.

Беларускага дзеяча адпявалі паводле евангелічна-рэфармацкага абраду.

Уладзіміра Кішкурну пахавалі на могілках вёскі Строчыцы Мінскага раёна.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео