BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь сінявокая альбо кітайская з піцай і Фрыдай Кало?

22.06.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Беларусь сінявокая альбо кітайская з піцай і Фрыдай Кало?
Акции / Фото
Выканаўца галоўнай ролі ў фільме "Беларусь якая". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Арт-івэнт "Грамадзянскасць.BY-2015" ладзіўся ў сталічнай галерэі "Ў" 19 чэрвеня.

У межах арт-івэнту адбыўся шэраг значных падзей: узнагароджанне пераможцаў конкурсу "Сучасная беларуская грамадзянскасць", сустрэча з заснавальнікамі праектаў "Беларускія казкі для iPhone і iPad", "Цытуй сваё!", "Жывая бібліятэка", "Дзіцячыя эка-майстэрні", а таксама прэм'ера фільма "Беларусь якая". Вядучым імпрэзы быў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Конкурс сцэнараў для малабюджэтных фільмаў стаў следствам распрацаванага Цэнтрам сацыяльных інавацый навучальнага курсу "12 крокаў да грамадзянскасці". Па лепшаму сцэнару знялі фільм.

Кіраўнік згаданага цэнтра, прадзюсар Леанід Каліценя абвесціў пераможцаў конкурсу "Сучасная беларуская грамадзянскасць". 3-е месца атрымала Рыта Ціхановіч, але за ўзнагародай прыехаў яе брат Улад, з якім яны разам працавалі над сцэнарам.

2-е месца журы аддалі Кірылу Чычэлісу. І, нарэшцэ, ганаровае 1-е месца атрымалі Улада Сянькова і Святлана Сакалоўская за сцэнар пра незвычайны досвед хлопчыка, якому настаўніца малявання загадала намаляваць Беларусь.

Кадр стужкі "Беларусь якая"

Сцэнарысты стужкі Улада Сянькова (справа) і Святлана Сакалоўская (па цэнтры) 

Прадзюсар Леанід Каліценя абвяшчае пераможцаў

Па сюжэце школьнік не стаў шукаць лёгкіх шляхоў і маляваць зубра з хакейнай клюшкай, а адправіўся па горадзе шукаць тую самую, сапраўдную Беларусь. Малы сустрэў шмат чаго з мазаікі сталічнага жыцця: лямант дворнічыхі і дурную забарону сядзець на газонах, чарнявага іншаземца з беларускай прыгажуняй, праграміста ці прадстаўніка офіснага планктону, які па-заходняму снедаў піцай на лаўцы, партрэт-графіці Фрыды Кало і закаханых кітайцаў.

Камера служыць нам вачыма хлопчыка, і мы чуем нібыта ягонымі вушамі - нават грукат боцікаў па асфальце. Праца аператара нечым нагадвае "Прогулку" Аляксея Вучыцеля - неверагодную гісторыю падмана і кахання, якая адбываецца ў Піцеры. Замест Яўгена Грышкаўца напрыканцы тут з’яўляецца настаўніца малявання, якая ўпікае вучня за дрэнны малюнак - на яе думку, кітайцаў у нас не існуе, і Беларусь мусіць быць выключна "синеокой". На апошніх кадрах настаўніца едзе ў 100-м аўтобусе па галоўным праспекце сталіцы і любуецца сталінскім ампірам, чырвона-зялёнымі сцяжкамі ўздоўж дарогі ды шэрым "саркафагам" на Кастрычніцкай плошчы. Фонам гучыць кітайская мова пасажыраў аўтобуса.       

Пасля прэзентацыі фільма "Беларусь якая" здымачная група выйшла да гледачоў і распавяла пра працэс стварэння стужкі.

Дарэчы, ідэя сцэнара прыйшла да Улады Сяньковай і Святланы Сакалоўскай пасля таго, як дзяўчыны прасядзелі над тэмай грамадзянскасці ўсю ноч.   

Сваю адзнаку фільму дала прафесійны крытык і сябра журы Вольга Раманава.

"Праект мне вельмі спадабаўся, бо зараз вядзецца шмат дыскусій, што ёсць нацыянальная ідэнтычнасць у постнацыянальным свеце, свеце глабалізацыі, што ёсць быць беларусам, - адзначыла яна. - Тэарэтыкі, гісторыкі вядуць спрэчкі пра гэтае на сваёй прафесійнай мове. І, мне здаецца, вельмі яскравая і якасная ідэя прапанаваць падумаць пра гэтае на мове вобразаў, візуальнай мове. Я пагадзілася ўдзельнічаць у журы, бо гэта вельмі класная ідэя. Я прачытала шэсць сцэнараў, і гэты мне спадабаўся больш за астатнія праз сваю праблемнасць. Ён ставіць пытанне: што ёсць сёння Беларусь, калі гэта не нейкі набор стандартных вобразаў?"

На думку Раманавай, аўтары стужкі знайшлі "класных" акцёраў і цікавыя хады, але нейкія смыслы, закладзеныя ў сцэнары, былі страчаныя. Гэта права рэжысёра, дадала яна. У сцэнары была "нарэзка", што Беларусь - вельмі розная, а ў стужцы атрымалася, што яна ніякая - праз шматалікія пустыя "праходкі", лічыць Вольга Раманава.   

  

Пасля знаёмства са здымачнай групай стужкі арт-івэнт працягнуўся прэзентацыяй сацыяльных праектаў. "Цытуй сваё!", які некалькі тыдняў таму стартаваў на шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку - "ЕўраБеларусі", прадставіла каардынатар Лятучага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская. У якасці візуальнага сродка даследчыца выкарыстала калаж з фотапартрэтамі вядомых беларусаў розных часоў.

"Усе мы ведаем людзей на гэтых здымках. А ці добра мы ведаем, што яны казалі, пра што думалі, да якіх высноваў прыходзілі?" - запытала прысутных Таццяна Вадалажская.

Яна зачытала ўдзельнікам арт-івэнту цытаты, але без агучвання імёнаў іх аўтараў. Трэба было згадаць ці здагадацца, каму належыць кожная цытата. На жаль, амаль ніводны з удзельнікаў не трапіў у "яблычак". Часцей за ўсё ў якасці здагадак гучалі наступныя імёны: Акудовіч, Разанаў, Купала і Колас. Людзі "не пазнавалі" словаў Быкава і Бабкова.   

Прэзентацыю "Беларускіх казак для iPhone і iPad" зладзіў генеральны прадзюсар iOS выдавецтва "Кіндэрфокс" Андрэй Залатар. Ён распавёў пра супольную працу з лідэрам гурта "Палац" Алегам Хаменкай і рэалізацыю ідэі выдання этнаграфічнай спадчыны ў адпаведным часу фармаце - на гаджэтах. Падрабязней пра тое, навошта патрэбныя беларускія казкі, і чаму жыхары Катара і Філіпінаў плацяць за іх ахвотней, чым мы, чытайце тут.

PR-менеджэр краўдфандынгавай платформы "Улей", на якім размешчаны згаданы праект, Віктар Радзькоў распавёў, чаму патрэбны краўдфандынг, і навошта не "лайкаць" добрыя ініцыятывы, а насамрэч падтрымліваць іх.   

Пра сакрэты выхавання дзетак добрымі людзьмі і тое, як не выгадаваць чэрствага чыноўніка, распавяла куратар праекта "Дзіцячыя эка-майстэрні" Надзея Куляшова.

"Ідэя нашага праекта ў тым, каб чалавек, які хутка пераўтвараецца з маленькага ў дарослага, не стаў тым, з кім мы потым будзем змагацца ў розных дзяржаўных і камерцыйных установах, - паведаміла яна. - Таму што такая барацьба - тое, чым зараз займаюцца нашыя экалагічныя арганізацыі. Мы намагаемся выкінуць з галоваў людзей тое, што ім заклалі ў дзяцінстве".

Па словах Надзеі, мэта "Дзіцячых эка-майстэрняў" укласці ў галовы дзяцей разуменне таго, як чалавек узаемадзейнічае з прыродай. Гэта не толькі птушкі і былінкі, але і кліматычныя змены, і зносіны людзей.

"Таму што, калі мы кажам пра экалогію, мы часта не згадваем пра экалогію чалавека, што вельмі важна", - дадала эколаг.

Адна з каардынатараў сацыяльнага праекта "Жывая бібліятэка" Марыя Лукашук пазнаёміла прысутных з дзейнасцю незвычайнай чытальні, дзе замест кніг - жывыя людзі з незвычайнымі асабістымі гісторыямі, і яны гатовыя адказваць на любыя пытанні. Механізм працы наступны: чытачы прыходзяць у "Жывую бібліятэку", запаўняюць картку, абіраюць "кнігу" і "чытаюць" яе. Такім чынам, ахвотныя могуць пагутарыць з цікавымі для іх людзьмі.

"Жывая бібліятэка" - не нашая вынаходка, яе вынайшла ў 2000 годзе арганізацыя, якая пазней трансфармавалася ў міжнародную Human Library", - паведаміла  Марыя Лукашук.

"Кніга" ў такой бібліятэцы - гэта чалавек, які адчувае на ўласнай скуры нейкую дыскрымінацыю ці сацыяльную ізаляцыю, ціск грамадства звонку, адзначыла Лукашук. "Чытычы" тут - людзі, якія зацікаўленыя ў разбурэнні ўласных стэрэатыпаў. Бібліятэкарам выступаюць каардынатары праекту - яны ладзяць сустрэчы жывых "кніг" з "чытачамі" па ўсёй Беларусі. На думку Марыі, такія сустрэчы даюць псіхалагічную падтрымку абодвум бакам. У іх ужо паспелі паўдзельнічаць нават геі і аматары BDSM, не без гонару падкрэсліла дзяўчына.

Усяго ў межах праекту у Беларусі ўбачылі свет 11 незвычайных "бібліятэк", тры з якіх - у рэгіёнах: Гродна, Магілёве і Гомеле. Дасягненнем праекта каардынатар назвала 500 чытачоў, і ў планах "Жывой бібліятэкі" - пашырэнне і развіццё.  

Вядучы імпрэзы Андрэй Хадановіч

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео