BE RU EN
rss facebook twitter

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

18.06.2015 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці
Беларуская нацыянальная платформа запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі "Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара", якая адбудзецца 25 чэрвеня 2015 года ў Мінску.

Канферэнцыя будзе прысвечана як вырашэнню шэрагу традыцыйных задач, так і адказу на выклікі актуальнай сітуаціі. Беларуская нацыянальная платформа павінна будзе вызначыцца з рэкамендацыяй беларускіх арганізацый да ўдзелу ў чарговай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кіеве 20-21 лістапада 2015 года. Акрамя таго, на гэтай канферэнцыі адбудуцца чарговыя выбары новага складу Каардынацыйнага камітэта і яго старшыні.

Але ж асноўнай задачай канферэнцыі будзе асэнсаванне месца і магчымасцей для дзеяння грамадзянскай супольнасці і Беларускай нацыянальнай платформы ў сітуацыі, якая характэрызуецца, з аднаго боку, крызісам сістэмы міжнародный бяспекі і Еўрапейскай палітыкі суседства, а з другога - застоем і грамадска-палітычнай апатыяй унутры краіны.

Удзельнікі канферэнцыі будуць павінны адказаць на пытанні: ці застаюцца вызначаныя ў перыяд стварэння Беларускай нацыянальный платформы каштоўнасці, прынцыпы ўзаемадзеяння і мэты сумеснай дзейнасці адэкватнымі сённяшнему стану арганізацый грамадзянскай супольнасці? Магчыма, патэнцыял нашага ўзаемадзеяння вычарпаны, і мы не маем агульных мэт і задач - тады трэба прыслухацца да тэзісаў, якія гучалі на апошнім круглым стале БНП напярэдадні Рыжскага саміта, ды разыйсціся па сваіх справах. Магчыма, гэтая прапанова не ёсць слушнай і нам варта пераўсталяваць нашыя адносіны і працягнуць сумесную дзейнасць.

Абмеркаванню и вырашэнню гэтых пытанняў будзе прысвечаная праца ў двух тэматычных секцыях:

  • Беларуская грамадзянская супольнасць у сітуацыі рэгіянальнага крызісу і ўнутраннага застою. Наступствы адзяржаўлення і прафесіяналізацыі трэцяга сектара для працэсаў сацыяльна-палітычных трансфармацый у Беларусі.
  • Актуальны стан Беларускай нацыянальнай платформы, месца і задачы БНП у Беларусі і ў праграме "Усходняе партнёрства". Планы па развіццю ці санацыі Беларускай нацыянальнай платформы.

Праца гэтых секцый будзе асновай для вызначэння будучыні Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, сэнсу яе існавання альбо неабходнасці самароспуску. Такім чынам, гэта канферэнцыя можа стаць вырашальнай на ўжо даволі працяглым шляху існавання Беларускай нацыянальнай платформы.

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі і асобы (без права голасу). 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 21 чэрвеня 2015 года (уключна) даслаць заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected].

Папярэдняя праграма канферэнцыі

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео