BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Быстрык: Добрыя навіны пра візы для беларусаў чакаем у канцы чэрвеня

17.06.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Аляксандр Быстрык: Добрыя навіны пра візы для беларусаў чакаем у канцы чэрвеня
novisa.by
Асобныя кансулаты амбасадаў краін Еўрасаюзу ў Беларусі не зусім правільна інтэрпрэтуюць Візавы кодэкс ЕС. Яны выстаўляюць залішнія патрабаванні, якіх не павінна быць.

Днямі Еўропа адзначыла 30-годдзе падпісання Шэнгенскай дамовы. Нагадаем, што ініцыятарамі выступілі краіны Бенілюкса - Бельгія, Нідэрланды і Люксембург, да якіх далучыліся Францыя і Нямеччына. Дамову падпісалі 14 чэрвеня 1985 года на судне "Прынцэса Мары-Астрыд" на рацэ Мозэль нездалёк ад мястэчка Шэнген.

Зараз, праз 30 гадоў, бязвізавая прастора аб'ядноўвае 417 мільёнаў жыхароў з 26 еўрапейскіх краін, у тым ліку 22 з 28 краін Еўрасаюза, а таксама чатыры краіны, які не ўвайшлі ў ЕС - Ісландыю, Нарвегію, Швейцарыю і Ліхтэнштэйн. Да дамовы вырашылі не далучацца Вялікабрытанія і Ірландыя, а сваёй чаргі на ўступ у Шэнгенскую зону чакаюць Кіпр, Харватыя, Румынія і Балгарыя.

Беларусь афіцыйна займае першае месца ў свеце па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў на чалавека - ажно 880 тысяч, але гэта не значыць, што атрымаць іх вельмі лёгка, лягчэй пасівець ў жудасным натоўпе пад польскім кансулатам ў Мінску. Да таго ж, візы ніяк для нас не патаннеюць, хоць размова пра гэта ішла яшчэ ў 2014 годзе.

І пакуль кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц разам з прэзідэнтам Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам вясёла святкавалі шэнгенскі юбілей ў гасцях у прэм'ера Люксембурга Ксаўе Бетэля, беларусы са смуткам чыталі пра тое навіны ў сеціве, бо адчувалі сябе чужымі на агульнаеўрапейскім свяце жыцця.  

Калі нам чакаць спрашчэння візавага рэжыму і абяцаных коштаў у 35 еўра? І ці не з зусім ужо вар’яцкай падаецца надзея на ўваход Беларусі ў Шэнген? Пра гэта мы паразмаўлялі з каардынатарам грамадскай кааліцыі "У Беларусь і Еўропу - без візы!" Аляксандрам Быстрыкам.

- Якія перспектывы для ўвахода ў Шэнгенскую зону сёння, на вашае гледзішча, мае Беларусь, і калі для нас нарэшцэ патаннеюць візы?

- Перспектывы ўвайсці ў Шэнгенскую зону ў бліжэйшай будучыні ў Беларусі няма, таму што гэта б падразумявала стварэнне новай мяжы з боку Расіі, і ўвогуле - гэта вельмі далёкі крок у еўрапейскай інтэграцыі, да якога яшчэ далёка нават тым краінам, якія актыўна рухаюцца ў гэтым кірунку.  

Бліжэйшая перспектыва для нас - гэта спрашчэнне візавага рэжыму. Гэтую працэдуру прайшлі ўжо ўсе краіны Усходняга партнёрства - Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан. Гэта значыць, што візы патаннеюць для іх да 35 еўра, пашырыцца катэгорыя грамадзян, якім не трэба плаціць за візы, і будзе шэраг іншых спрашчэнняў, звязаных з дакументамі і часам выдання візаў.

- Што замінае працэсу спрашчэння візавага рэжыму для Беларусі? І на якім этапе знаходзяцца перамовы датычна пытання візаў?

- Гэтыя перамовы ідуць даволі доўга, з 2013 года. Нядаўна мінула 500 дзён, як Уладзімір Макей абвесціў, што гэтыя перамовы рэактывізаваліся. На дадзеным этапе яны знаходзяцца на шляху завяршэння. Мы чакалі падпісання дамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму на Рыжскім саміце, але ў кулуарных размовах усплыло, што быццам бы з’явіліся нейкія тэхнічныя праблемы. Але гэта неафіцыйная інфармацыя і, на жаль, ні еўрапейскі бок, ні беларускі афіцыйнай інфармацыяй не дзеляцца.

Мы пісалі і ў дэлегацыю Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі, і ў Еўракамісію, звярталіся да беларускіх уладаў. Але яны кажуць, што, пакуль дамовы не парафіраваныя, не могуць даць адказ.

Хадзілі чуткі, што галоўныя спрэчкі былі пра тое, ці могуць беларускія дыпламаты ездзіць без візы. Быццам, на гэта пагадзіліся, але пасля еўрапейскі бок запатрабаваў біяметрычныя візы для такіх вандровак.

І беларускі бок, і еўрапейскі - ў асобе латвійскага міністра замежных спраў - прадказваюць, што, магчыма, ў гэтым месяцы дамова будзе, ўсё ж ткі, падпісаная. Калі вырашыцца пытанне з гэтымі дыпламатычнымі пашпартамі, усё атрымаецца. Нашыя кампанія застаецца аптымістам у гэтым плане. Мы спадзяемся, што ў канцы чэрвеня прыдуць добрыя навіны.

- Якія мерапрыемствы ладзіць грамадская кааліцыя "У Беларусь і Еўропу - без візы!" дзеля таго, каб паўплываць на станоўчы вырак пытання?

- У нас два асноўныя кірункі - гэта інфармаванне шырокай грамадскасці і менавіта зварот да чыноўнікаў. Грамадскасць мы інфармуем і заахвочваем да некага ўдзелу ў нашай кампаніі абсалютна розным чынам. Дам рэмарку, для чаго гэта робіцца: існуе шмат міфаў пра спрашчэнне візавага рэжыму, таму мы спрабуем іх неяк скасаваць і паказаць людзям, што гэта рэальна і нястрашна. Што адкрытыя межы - добра, а ня дрэнна, што ў Еўропе процьма пазітыўных выпадкаў - напрыклад, Балканскія краіны, Албанія, якія ўжо маюць бязвізавы рэжым.

Паглядзіце на Малдову, якая ўжо год мае бязвізавы рэжым з Еўропай, і ніякія страхі пра вялізную міграцыю не спраўдзіліся. Мы пашыраем гэтую інфармацыю і даводзім да людзей.

Трэба сказаць, што павярхоўны аналіз каментараў у беларускім сеціве паказвае, што, ўсё ж ткі, адбылася змена стаўлення да адмены візаў, беларусы адчуваюць, што гэта - патрэбная рэч, а не тое, пра што распавядаюць міфы.

Гэта мы робім розным чынам - напрыклад, арганізуем прэс-туры для журналістаў. У гэтым годзе ладзілі прэс-тур ва Украіну, дзе сустракаліся з украінскімі экспертамі і прадстаўнікамі ўлады, якія былі адказныя за перамовы пра бязвізавы рух. У тым годзе мы арганізавалі сустрэчу журналістаў з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам. А ў наступным годзе таксама плануем шэраг адмысловых мерапрыемстваў: з аднаго боку, напрамую звесці беларускіх журналістаў з замежнымі палітыкамі, з іншага - неяк данесці да гэтых палітыкаў пазіцыю беларусаў.

На больш простым узроўні мы перыядычна ладзім мерапрыемствы культурнага кшталту. Напрыклад, фестываль мабільнасці "Самаход" у Берасці. У гэтым годзе мы зрабілі чатыры падобных мерапрыемствы - у Магілёве, Берасці, Гродна і Менску. Яны карысталіся папулярнасцю і ўяўлялі сабой шэраг лекцый пра бюджэтныя вандроўкі, валанцёрства, візы і, канешне, пра нашую кампанію. Мы дапамагалі людзям даведацца пра дадатковыя, але малавядомыя магчымасці вандраваць. Яшчэ ў нас ідзе інфармацыйная анлайн кампанія на старонках ў сацыяльных сетках.

Што тычыцца чыноўнікаў, то мы перыядычна пішам ў Еўракамісію і беларускім чыноўнікам. Нашыя, канешне, менш гаваркія, і пачуць ад іх нешта новае звычайна складана. Спрабуем запрашаць іх на экспертныя круглыя сталы.

Еўрапейскія ж чыноўнікі часам даюць вельмі карысную інфармацыю. Літаральна зараз будзем публікаваць адпаведны артыкул пра тое, як некаторыя кансулаты амбасадаў Еўрасаюзу ў Беларусі не вельмі правільна інтэрпрэтуюць Візавы кодэкс ЕС. Яны выстаўляюць залішнія патрабаванні, якіх не павінна быць. Пра гэта нам паведамілі ў Еўракамісіі.

Мы гэта будзем апублічваць, спрабаваць пісаць у кансулаты і ў амбасады, каб штосьці змяніць і спрасціць візавы рэжым для беларусаў.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео