BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алесь Герасіменка: Шэнген для беларусаў можа каштаваць 35 еўра

09.02.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Алесь Герасіменка: Шэнген для беларусаў можа каштаваць 35 еўра
Кампанія "У Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ! " здолела зрабіць тое, што не імкнуліся рабіць чыноўнікі.

 Днямі Еўрапейская камісія падтрымала заклік беларускіх грамадскіх аб’яднанняў спрасціць візавы рэжым. На іх зварот прыйшоў адказ ад кіраўніка візавага аддзелу Генеральнага дырэктарату ўнутраных справаў Еўрапейскай камісіі Яна дэ Чэсцера.

У якія тэрміны чакаць паляпшэння сітуацыі з выдачай візаў? Колькі будзе каштаваць "новы" шэнген, і як хутка можна будзе яго атрымаць? Пра тое карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" паразамаўляла з арганізатарам звароту і барацьбітам за скасаванне візаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю Алесем Герасіменкам.

Дачакаліся!
 
- Чаму зварот, які падпісалі ўсе сябры грамадскай кааліцыі "У Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ! ", быў дасланы ў Еўракамісію менавіта напярэдадні Саміту Усходняга партнёрства ў Вільні ў лістападзе 2013 года?
 
- Мы абралі даволі спрыяльны для гэтага момант, бо там уздымалася тэма візавага спрашчэння паміж ЕС і Беларуссю. Так хутка мы не чакалі адказу, бо еўрапейскія чыноўнікі могуць адказаць і праз два гады.
 
- Адказ Яна дэ Чэсцера - сапраўдная перамога для кааліцыі ды беларусаў?
 
- Так. Нас вельмі моцна ўзрадавала, што ён пазітыўна паставіўся да звароту - напісаў, што падтрымлівае яго. Гэта вельмі важна, бо менавіта гэты чалавек адказвае за перамовы Еўрасаюза з Беларуссю. Наколькі мы разумеем, ён - галоўны ў Еўрасаюзе, хто адказвае за шэнгенскія візы.
 
- Ці маеце ўпэўненасць, што адказ еўрапейскага чыноўніка не застанецца на ўзроўні абяцанняў?
 
- Варта заўважыць, што Беларусь мае не надта моцныя стасункі з еўракамісарамі. Чыноўнік высокага ранга дэ Чэсцер наведваў Беларусь у 2010 годзе, і вось мы маем меркаванне пэўнага чалавека, які ўцягнуты ў перамовы з Беларуссю, бачым яго добрую волю на паляпшэнне адносінаў. Апошняе дэманструе тое, што шанцы на атрыманне Беларуссю змякчэння візавага рэжыму ўзрастаюць. У нас ёсць спадзяванне, што перамовы будуць станоўчымі і нават хуткімі.
 
Куды спяшацца таму, каго нікуды не пускаюць?
 
- Перамовы толькі пачаліся - 15 студзеня Беларусь афіцыйна адказала на запрашэнне пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. На які час яны зацягнуцца, як хутка чакаць падпісання?
 
- Так, амаль тры гады прайшло з таго моманту, як Беларусь атрымала запрашэнне. ЕС даслаў яго яшчэ ў 2011 годзе! На нашым сайце ёсць лічыльнік, колькі часу Беларусь не адказвала на прапанову. Нарэшцэ, мы ўбачылі, што пачаліся перамовы, і намесніца нашага кіраўніка МЗС Купчына паехала ў Брусэль. Зараз варта чакаць візіту кагосьці з ЕС, магчыма, самога спадара дэ Чэсцера. На прыкладзе некаторых краінаў адзначу, што падпісанне дамоваў адбудзецца не раней, чым праз дзевяць месяцаў, але можа зацягнуцца і на тры гады.
 
Важна падкрэсліць, што галоўная тэма зварота была наступнай: мы прапаноўвалі як мага шырэй выкарыстоўваць усе магчымасці Візавага кодэксу ЕС адносна беларусаў. А ў ім нават без падпісання дамоваў закладзены магчымасці спрашчэння візавага рэжыму з Беларуссю - скараціць працэдуру атрымання візаў. Асобныя краіны ЕС пайшлі на гэты крок - Літва, Польшча, у амбасадах якіх прасцей атрымаць шэнгенскія візы, але некаторыя наадварот зацягваюць гэта і з засцярогай паводзяць сябе. У дадзеным выпадку дэ Чэсцер падкрэсліў свае ранейшыя напаўафіцыйныя заклікі да краін ЕС як мага лягчэй даваць візы беларусам.
 
Зараз больш за 30 адсоткаў шэнгенскіх візаў беларусам выдаецца бясплатна. Прычым, гэта не толькі дзецям да 12 гадоў, студэнтам і спартоўцам, як давалі ў 2009-2010 гадах. Даюць праз нейкія ўзаемныя кантакты і тым, хто едзе на культурніцкія мерапрыемствы ў ЕС, журналістам, якія звязаны працай з Еўропай. Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў свеце па атрыманні шэнгенскіх візаў ужо амаль чацвёрты год. Дарэчы, еўрапецы вельмі моцна гэтым ганарацца. Колькі разоў мы сустракаліся з амбасадарамі і еўрапейскімі чыноўнікамі розных узроўняў, яны ўвесь час гэта падкрэсліваюць. Нават, і Фюле ў свой час гэта рабіў.
 
Менш паперак і чакання, больш візаў тэрмінам на пяць гадоў
 
- Наколькі будзе зменшана плата за візу, калі адкінуць магчымасць цалкам скасаваць? І наколькі скараціцца тэрмін яе атрымання?
 
- Калі мы азірнемся на суседзяў па Усходнім партнёрстве - Украіну, Малдову і Арменію, то ўбачым, што для іх у выніку падпісаных раней дамоваў з ЕС візы знізілі на 25 еўра. Атрымліваецца, што ў выпадку падпісання дамоваў з ЕС для беларусаў віза будзе каштаваць 35 еўра. Украіна да таго ж пашырыла візавае пытанне, прагрэсіруе ў гэтым сэнсе - там шмат каму выдаюць зараз бясплатныя візы, студэнты катаюцца па Еўропе.   
 
Пасля падпісання зменшыцца кошт візаў для ўсіх беларусаў і скасуецца плата за іх атрыманне для некаторых катэгорый грамадзян. Працэдуры атрымання кароткатэрміновых візаў будуць спрошчаныя, час іх выдачы будзе зменшаны да 10 дзён (гэта максімальны тэрмін, магчыма і хутчэй), а крытэрыі, паводле якіх будуць выдавацца шматразовыя візы дзеяннем болей за год, будуць дакладна вызначаныя. Трэба будзе збіраць менш дакументаў, неабходных для візавых аддзелаў. Менш будзе папяровай валакіты.
 
Мяркую, што для тых катэгорый грамадзян, якія ўцягнуты ў культурніцкія адносіны з ЕС - журналістаў, людзей мастацтва і гэтак далей, візы будуць цалкам скасаваныя.
І яшчэ закрану вельмі важны аспект: Візавы кодэкс дазваляе выдаваць шэнгенскія візы на тэрмін больш за адзін год - да пяці гадоў. Беларусь амаль не атрымлівае такіх візаў. Асабіста я мала ведаю людзей, якія маюць такія візы, даволі цяжка дамагчыся атрымання такой візы. Дык вось тыя беларусы, хто мае візавую гісторыю і не парушаў законаў  ЕС, можа разлічваць пасля падпісаня дамоваў паміж ЕС і Беларуссю на візы тэрмінам на тры ці нават пяць гадоў.
 
"Амбасадары" з народа
 
- Ці вам не падаецца дзіўнай сітуацыя, калі простыя хлопцы і дзяўчаты з вашай кааліцыі - пасрэднікі ў візавым пытанні паміж ЕС і афіцыйным Мінскам?
 
- Мы былі ва ўсіх амбасадах у Мінску, але здольныя не толькі перадаваць карэспандэнцыю ад аднаго чалавеку іншаму. Мы ўжо маем досвед і шчыльныя кантакты з экспертамі Літвы, Украіны, Малдовы, якія раней займаліся спрашчэннем візавых рэжымаў сваіх краін і перамовамі з ЕС. Гэта ўсё можа дапамагчы простым беларусам нарэшцэ бясплатна ці за нязначныя грошы ды лёгка рабіць сабе візы і катацца па Еўропе.
 
- На вашае гледзішча, пасля падпісання дамоваў махлярства з электроннай рэгістрацыяй заяваў на атрыманне візы праз польскую амбасаду знікне?
 
- Мы запытвалі пра гэтую цяжкую сітуацыю ў еўрапейскіх чыноўнікаў. Усе адказвалі, што не чулі нават пра яе. Думаю, гэтае пытанне ў нас могуць вырашыць візавыя цэнтры, такія ж, што дзейнічаюць у Расіі і Украіне. Канешне, нейкія грошы яны бяруць з кліентаў. Але мы ведаем, што там, дзе працуе не дзяржава, а прыватнік, усё робіцца хутчэй.
          
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео