BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Цэнтр збiрання ўсяго жывога ў адукацыйнай пустэльні Беларусі

17.05.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Цэнтр збiрання ўсяго жывога ў адукацыйнай пустэльні Беларусі
Трамплін для моладзі не ў Еўропу, а ў Беларусь, які дазволіць ёй спрычыніцца да пераменаў і стаць у іх авангардзе - вось чым мусіць быць нацыянальны ўніверсітэт, праект якога ўжо даўно існуе ў ТБМ.

Ужо паспела адбыцца кансультатыўная нарада грамадскіх аб’яднанняў датычна стварэння нацыянальнага ўніверсітэта, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднаняў, адукацыйных і культурніцкіх праектаў, а таксама СМІ Беларусі. У выніку з’явілася  Кансультатыўная Рада, якая ў бліжэйшы час мусіць арганізаваць шырокае грамадскае абмеркаванне новага праекта. 

"ЕўраБеларусь" публікуе меркаванні прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, шмат з якіх прысутнічалі на згаданым мерапрыемстве і зацікаўленыя ў хуткім з’яўленні галоўнага вну нацыі.

Гэтым разам сваімі думкамі дзеляцца кіраўнік аддзялення найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма, сацыёлаг, эксперт Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Аляксей Ластоўскі і заснавальнік Беларускага гумантарнага ліцэю імя Якуба Коласа, кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас.

А. Л.: - Я б хацеў зразумець, якім чынам гэты праект можна прасоўваць. Па-першае, канешне, мяне адразу ўсцешыла агучаная ідэя, што нацыянальны ўніверсітэт не мусіць стаць заменай тым адукацыйным праектам, якія ўжо ёсць. Натуральна, што мы ўсе, хто тут займаецца гэтай справай, не зацікаўленыя ў тым, каб прыйшоў нейкі монстр, падняў нас і выкінуў за гару.

Хутчэй, мне падаецца, справа ў тым, што ўжо напрацаванае мусіць быць падмуркам. І калі мы кажам пра тое, чым паўстане нацыянальны ўніверсітэт, ён мусіць збіраць разам усё жывое. То бок, я разумею, гэта нейкі рэсурсны цэнтр, які дапамагае і развівае тое, што ёсць і жыве ў Беларусі, і звязвае яго, напрыклад, з Захадам. Бо так альбо інакш, інтэрнацыяналізацыя таксама мусіць стаць яшчэ адной задачай універсітэта.

Выкладанне на беларускай мове не павінна падмяняць сабою змест навучання і не павінна быць адзіным прыярытэтам. Мы можам насіцца з гэтай беларускай мовай, і не дасягнуць нічога. Яна ў студэнтаў мусіць быць замацаваная чымсці - сілай і веданнем, толькі тады беларуская мова зможа штосьці даць. У гэтым плане, я лічу, місіяй нацыянальнага ўніверсітэта мусіць быць кантроль якасці і прыцягвання стандартаў.

Гэта мусіць быць рэсурсны цэнтр, які дазволіць развівацца, жыць, усталёўваць сувязі, выходзіць па-за межы Беларусі тым адукацыйным ініцыятывам, якія ўжо існуюць. Калі гэта будзе існаваць такім чынам, то, напэўна, праект прынясе нейкі плён і карысць краіне.

У. К.: - Пра ідэю стварэння нацыянальнага ўніверсітэта ўзгадваў не толькі Мілінкевіч. Даўным-даўно ў Таварыстве беларускай мовы існуе праект беларускага ўніверсітэта і мае больш за 50 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. І мы гэтак сама неаднаразова выказваліся пра тое, што, калі няма беларускага ўніверсітэта, то і пра існаванне беларускай мовы і ўвогуле беларускага народа можна казаць хіба з іроніяй… Так яно зараз і выглядае на дзяржаўным узроўні, нейкая імітацыя.

І калі гэта не робяць улады, гэта мусіць рабіць грамадства. Таму ідэя вельмі актуальная ўжо даўно. Тое, што Аляксандр Мілінкевіч зараз ініцыяваў гэты працэс і скіраваў яго ў рэчышча канкрэтызацыі, абсалютна нармальна. Тым больш, мы ведаем сітуацыю з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, па-мойму, яны ўжо не хаваюць свайго дыстанцыявання ад гэтай праблемы і стварэння нечага сярэднеарыфметычнага еўрапейскага - рускамоўнага. Таму ідэя стварэння беларускага ўніверсітэта застаецца вельмі надзённай і неабходнай.

Канешне, яго неабходна стварыць у Беларусі, а не за мяжой. Але мы ведаем умовы, якія існуюць сёння ў нашай краіне для адукацыі ўвогуле, таму сітуацыя вымушае думаць пра эміграцыю. Хаця пра нейкія формы ўніверсітэцкай адукацыі ў Беларусі і варта было б падумаць і увогуле выйсці на ўлады з такой прапановай. Прынамсі, хаця б на пачатковай стадыі. Калі ўжо ў чарговы раз мы пераканаемся ў тым, што з нашымі шаноўнымі ўладамі будзе, як заўсёды, тады, безумоўна, трэба разглядаць варыянты стварэння ўніверсітэта за мяжой. І Варшава, канешне, будзе нумарам першым у гэтым лісце.

Безумоўна, калі б мне прапанавалі выкладаць у беларускім універсітэце, я б пагадзіўся, як і мае калегі. Абавязак кожнага - спрыяць такой справе па меры сваіх магчымасцяў. Мы маем досвед ліцэйскага адукацыйнага праекту. Калісьці ў мяне ўвогуле былі прапановы "надбудаваць" над ліцэям універсітэт, то бок, пайсці іншым шляхам. Для гэтага існавалі ўмовы - на Кірава, 21 была база, можна было пашырацца, але грамадскасць тады не падтрымала, насіўся кожны са сваёй ідэяй, праектам.

Мы гатовыя ў хуткім часе далучацца да праекта. Адзінае, я б на дадзеным этапе ўстрымаўся ад дэвізаў і гэтак далей. Калі гэта справа агульная, то трэба такія рашэнні прымаць таксама агульна. Беларусь у Еўропу, Еўропа ў Беларусь - гэта слушна, але гэта словы. Галоўнае - сутнасць, а гэта - універсітэт, дзе не толькі ўсе дысцыпліны будуць выкладацца па-беларуску, але і на еўрапейскім узроўні, што найбольш уласціва і беларускім традыцыям культурным, і беларускай ментальнасці.   

А што такое Еўропа, нам яшчэ трэба доўга і старанна ўзгадваць. І гэта таксама будзе задачай гэтага ўніверсітэта. Але трэба - і гэта вельмі важная акалічнасць! - каб універсітэт не служыў для нашай моладзі трамплінам у Еўропу, а наадварот, неяк скіроўваў яе да Беларусі і да тых пераменаў, да якіх яна павінна спрычыніцца і стаць у іх авангардзе. Вось гэта было б вельмі добра.

Днямі нашую дыскусію на сайце EuroBelarus.Info працягнуць доктар тэалогіі і філасофіі, багаслоў і бібліст Ірына Дубянецкая, а таксама культуролаг, кінакрытык, кандыдат філасофскіх навук Максім Жбанкоў.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео