BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння Коласаўскаму ліцэю споўнілася чвэрць стагоддзя

15.01.2015
Сёння Коласаўскаму ліцэю споўнілася чвэрць стагоддзя
25 гадоў таму, 15 студзеня, паўстала ўнікальная навучальная ўстанова - Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

5 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова - Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус.

Ліцэй працягнуў дзейнічаць у падполлі. Навучэнцы ліцэю паспяхова паступалі ў ВНУ у Беларусі і за яе межамі. Ліцэістамі і выпускнікамі былі рэалізаваныя шэраг музычных і відэапраектаў, паведамляе "Радыё Свабода".

У чэрвені 2003 году коласаўскі ліцэй быў закрыты, і вучні ладзілі пікеты - і перад будынкам ліцэю, і перад міністэрствам адукацыі. Гэты крок уладаў успрымаўся як наступ на беларускамоўнае школьніцтва - можа быць, адзіную заваёву апошняга нацыянальнага Адраджэння, якая яшчэ не была знішчаная ўладамі, піша Сяргей Навумчык.

4 чэрвеня я размаўляў па тэлефоне з Васілём Быкавым, які незадоўга перад гэтым прыехаў у Менск з Прагі. Сярод іншага, мы абмеркавалі падзеі вакол гуманітарнага ліцэю, і Васіль Уладзімеравіч, хаця і адчуваў сябе кепска, пагадзіўся сказаць некалькі слоў для эфіру.

Так здарылася, што гэта было самае апошняе інтэрвію Быкава і самы апошні запіс ягонага галасу. Гэтыя словы і сёння, праз гады, успрымаюцца ня толькі як пажаданне ліцэістам, але і як запавет усім, каму неабыякавы лёс роднай мовы.

Васіль Быкаў: "Тое, што робіцца з беларускім ліцэем на працягу апошніх год, увогуле зразумела і з'яўляецца складовай часткай, я думаю, агульнай палітыкі ў адносінах да нацыянальнай культуры і беларускай мовы.

І калі гэты ліцэй не зачынілі яшчэ некалькі год таму назад, дык толькі таму, што адклалі гэтую аперацыю, каб яе расцягнуць. Каб увогуле, мабыць, не рабіць шуму. Але я думаю, што барацьба ліцэістаў, выкладчыкаў усё-такі павінна прынесці нейкі плён. І таму ўсімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео