BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Хадановіч: Праект «Думкі ўголас» - густоўнае, нязвыклае і нечаканае пашырэнне фармату

18.04.2015 Служба iнфармацыi «ЕўраБеларусі», фота Уладзiмiр Барадзенак
Андрэй Хадановіч: Праект «Думкі ўголас» - густоўнае, нязвыклае і нечаканае пашырэнне фармату
Акции / Фото
фота Уладзiмiр Барадзёнак http://vk.com/echomanphoto
Паэт і перакладчык не стаў адным з героем відэапраекта, але пасля запрашэння на здымкі зацікавіўся і «падсеў» на інтэрдысцыплінарныя, як ён кажа, ролікі.

Праект, у які ўвайшлі 100 маналогаў інтэлектуалаў Беларусі распачаўся ўвосень 2012 года. Сваімі думкамі з гледачом падзяліліся філосафы, пааэты, гісторыкі, мастакі, культуролагі, праваабаронцы і актывісты грамадзянскай супольнасці.

Вядоўцам вечарыны, якая сталася фіналам глабальнага праекта, выступіў паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэтру Андрэй Хадановіч. Сам ён у праекце не здымаўся, таму на просьбу Службу інфармацыі «ЕўраБеларусі» дзеліцца сваімі думкамі пра «Думкі ўголас» праз наш сайт.

Праект «Думкі ўголас» мне спадабаўся, нягледзячы на тое, што праз цэйтноты, запарку асабіста я ад удзелу ў ім ухіліўся, хаця і атрымаў запрашэнне. Але вось калі атрымаў запрашэнне, тады пацікавіўся і пачаў глядзець. І падсеў на гэтыя ролікі на YouTube.

Трэба сказаць, што «Думкі ўголас» - вельмі густоўная і нязвыклая рэч, нейкае такое нечаканае пашырэнне фармату. Бо мы прызвычаіліся слухаць альбо вусныя выступы нашых думаннікаў на канференцыях, на круглых сталах, на прэзентацыях кніжак, альбо мы прызвычаіліся чытаць літары, літары і літары. Гэты праект як бы супастаўны з тым, што пару гадоў таму на «Будзьме» здзейсніў Віталь Рыжкоў - «Чорна-белыя вершы». Таксама дзве-тры хвіліны, ніякай падтанцоўкі ў кароткіх спадніцах, ніякага кабарэ. Паэт чытае вершы, неабавязкова папсовыя, можа быць, і самыя герметычныя – і сотні, а часам і тысячы людзей усё-ткі гэта праглядаюць. Відаць, такі фармат як бы доказ што паэзія альбо, як у дадзеным выпадку, мысленне - гэта сучасная актуальная з'ява. Мысляць людзі, якія знаходзяцца побач з намі, нашыя калегі. Не толькі мысляць, але хочуць быць пачутымі і маюць, што сказаць. У гэтым сэнсе я зрабіў для сябе шмат адкрыццяў.

Добрая рэч – 100 ролікаў, 100 думанняў, 101 разам са ставаральніцай – праект атрымаўся інтэрдысцыплінарным. Зразумела, што я, як асоба літэратурацэнтрычная, пачаў са сваіх калегаў – паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, але потым стаў глядзець філосафаў, сацыёлагаў, думаннікаў з розных галінаў, па-беларуску, па-руску. Можа быць, і правільна, што фармат не меў абмежаванняў. Зміцер Бейнарт-Саладуха, як Уладзімір Някляеў у колішнім перадвыбарным выступе, пераходзіў таленавіта з адной мовы на другую падчас свайго запісу.

Так, зразумела, што ёсць момант лёгкага суму - неадпаведнасці часам геніальных людзей, якія агучваюць свае думкі, камернай колькасці праглядаў. Здаецца, што Валянцін Акудовіч, альбо Уладзімір Арлоў, альбо шматлікія іншыя заслугоўваюць шырэйшай аўдыторыі. Зразумела, што Святлана Алексіевіч – медыйная персона, яе выказванне вялікая колькасць праглядзела, яшчэ большая колькасць праглядзела Святлану Калінкіну. Але, з іншага боку, ёсць такія ўнікальныя рэчы, якія, відаць, і не павінны быць адрасаваныя шырокаму колу. Скажам, думанне Ігара Бабкова альбо Міхася Баярына і не ёсць прадуктам, скажам так, папсовым для кожнага, ні ў якім разе не ёсць. Але разам з тым чалавек як бы з вуліцы, інтэрнэт-сёрфер, мае аднолькавы дэмакратычны шанец за гэта зачапіцца. А раптам хтосьці з думаннікаў створыць ментальны пераварот у галаве таго, хто выпадкова за гэта зачэпіцца, на гэта западзе? Мне здаецца, што гэта карысна. І добра, што гэта зроблена цяпер на адным носьбіце, што на адным дыску можна гэта атрымаць. Важна каб, канешне, у сённяшнім свеце мы таксама праяўлялі салідарнасць. Хочаш, каб тваімі думкамі цікавіліся? Націсні адпаведную кнопку ў сацыяльных сетках, каб пашырыць ролікі з самымі цікавымі мыслярамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео