BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Арцём Гарбацэвіч: З мышы чыноўнікамі раздзьмуваецца слон

16.02.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Арцём Гарбацэвіч: З мышы чыноўнікамі раздзьмуваецца слон
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Якое падабенства паміж юнакамі Трэцяга рэйху і сучаснымі баранавіцкімі падлеткамі адшукаў сацыяльны педагог? І чаму гарачыя кропкі ў Іраку і Сірыі цікавяць беларуса больш, чым Данбас?

Днямі Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" вызначыў пераможцаў заснаванай ім прэміі "Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ".

Нагадаем, што лепшымі аўтарамі 2014 года сталі супрацоўнікі "Рэгіянальнай газеты" з Маладзечна і партала навінаў Баранавічаў Intex-press.

У намінацыі "Падзея" перамог артыкул Зоі Хруцкай пра свінакомплекс алігарха Чыжа. Лепшым у намінацыі "Партрэт грамадскай ініцыятывы" стаў матэрыял Алеся Гізуна пра становічша беларускай мовы ў Баранавічах і курсы "Мова нанова".

У намінацыі "Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт" перамог артыкул Арцёма Гарбацэвіча "У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям "шыюць" палітыку". Для атрымання ўзнагароды малады журналіст быў запрошаны ў госці да "ЕўраБеларусі", дзе мы пагутарылі з ім напярэдадні сімвалічнай цырымоніі.

- Арцём, чаму ўзяліся асвятляць падлеткавы флэшмоб і наколькі складана было збіраць інфармацыю пра яго наступствы?

- Што да артыкула, я, вядома, не ведаў, што ён кудысьці пойдзе і нешта атрымае. Што да сітуацыі, то яна, канешне, цалкам ідыятычная. Усё пачалося з таго, што я пралістваў "ВКонтакте" і ў стужцы навінаў убачыў здымкі нейкіх дзяцей, якія займаліся "планкінгам" - проста ляжалі на зямлі.

Яны хацелі "паржаць", але нашым праваахоўнікам, ідыёлагам (нават не ведаю, хто з іх першы ўбачыў) падалося вельмі дзіўным і падазроным тое, што дзеці ляжаць нават на прыступках гарвыканкама. І тут завярцелася: дзяцей пачалі цягаць да інспектара па прафілактыцы, выклікаць у школу іхніх бацькоў і гэтак далей.

Я схадзіў у міліцыю і мне там пракаментавалі сітуацыю. Але большы ціск на дзяцей адбываўся ў школе. Настаўнікі выказвалі думкі, што дзеці, маўляў, пад спайсамі…

Нічога складанага ў артыкуле для мяне не было, нельга казаць, што ён мне цяжка даваўся. Гэта проста сітуацыя, якую самі для сябе стварылі і давялі да абсурду нашыя міліцыянеры і чыноўнікі. Таму гэта гісторыя і разляцелася па ўсіх беларускіх СМІ, нават патрапіла на расійскі рэсурс Лента.ru.

Дзеці, вядома, баяліся размаўляць са мной як з журналістам. Флэшмоб для іх быў як гульня, яны нават не ўсвядамлялі, як і чаму яны трапілі на "Хартыю" ці куды-небудзь яшчэ. Бацькі дзяцей таксама былі напалоханыя, бо яны - звычаныя працоўныя.

Рэакцыя міліцыі - так сабе… Вельмі шэдэўральным быў сацыяльны педагог гэтых дзяцей. Ён мне на поўным сур’ёзе даказваў, што трэба разабрацца ў тым, якія ў іх былі матывы. Маўляў, у Германіі ж "зігавалі" і хацелі гэтым нешта сказаць, значыць, і баранавіцкія дзеці ляглі на зямлю ня проста так, трэба дакапацца, высвятліць! Ён параўноўваў тое, што нельга параўноўваць. Дзецям - па 16 год, якая палітыка? Яна ім не трэба…

- Ці атрымала гэтая гісторыя працяг? Што стала з дзецьмі, ці не паставілі іх на ўлік у інспекцыю па справах непаўнагадовых?

- Здаецца, не паставілі. Далі невялічкія штрафы. Дзяцей, па-сутнасці, не было за што прыцягваць да адказнасці, акрамя як за фотаздымак, дзе два ці тры з іх ляжалі на пешым пераходзе.

- У чым каштоўнасць гэтага недарэчнага эпізоду менавіта для вас?

- Гэтая гісторыя паказвае занадта заштампаваны погляд нашых чыноўнікаў і, у тым ліку, міліцыі на свет. Ёсць людзі, якія на месцах вельмі перагібаюць палку - з сапраўды смешнай гісторыі, з мышы раздзьмуваецца слон. Яны намагаюцца дзесьці выслужыцца і, магчыма, робяць кар’еру. Гэта паказчыкі маразма, які адбываецца ў галовах некаторых людзей пры ўладзе.

- На якім узроўні, на вашае гледзішча, знаходзіцца журналістыка Баранавіцакага рэгіёну? Якое месца займаюць у ёй незалежныя СМІ?

- У Баранавіцкім рэгіёне няма месца для дзяржаўнай журналістыкі. У Баранавічах ёсць газета "Наш край" і ёсць Intex-press. Падпіска на "Наш край" афармляецца прымусова на прадпрыемствах, і калі пралістаць гэтую газету, то сярод тэмаў - ветэраны, надоі ды ўраджаі, а яшчэ, магчыма, нехта штосьці сказаў, ці дзесьці каналізацыю прарвала. Газета неканкурэнтназдольная, усе журналісты - пенсійнага ці прадпенсійнага ўзросту.

А Intex-press сапраўды чытаюць людзі, бо там цікава асвятляюцца актуальныя праблемы, якія ня можа дазволіць сабе "Наш край". Напрыклад, ткнуць носам якога-небудзь дэпутата ці дырэктара прадпрыемства ў тое, дзе ён "накасячыў", што трэбы памяняць. І калі Intex-press піша, то штосьці мяняецца.

- Ведаю, што зараз вы пішаце не толькі для сеціўнага рэсурсу Баранавічаў, але і для сталічнай "Нашай Нівы". Вас запрасіў туды Андрэй Дынько, ці вы самі грукаліся ў дзверы выдання?    

- Я супрацоўнічаю з Intex-press, а працую ўжо на "Нашай Ніве". Я нікуды не грукаўся, Дынько сам на мяне выйшаў. Працую на "Нашай Ніве" няшмат - месяц.  

- На які сусветны інфармацыйны рэсурс хацелі б працаваць у будучыні?

- Я бы пастажыраваўся на тэлеканале "Аль-Джазіра". Блізкі Усход - вельмі гарачы рэгіён, там ідуць войны. Хацеў бы папрацаваць у гарачай кропцы.

- Чаму далёка ехаць? Данбас сёння таксама - гарачая кропка.

- У нашых суседзяў усё проста, калі параўноўваць з канфліктам у якой-небудзь Сірыі ці ў Іраку. Тут зразумела, хто чаго дабіваецца, якія чыннікі гэтага канфлікту. А там - нашмат больш бакоў. І калі глядзіш адсюль, з Беларусі, то нічога не разумееш. І хочацца паглядзіць сваімі вачыма на тое, хто за што ваюе, якія мэты пераследуе.

- То бок, канфлікт ва Украіне вам увогуле нецікавы?  

- Безумоўна, цікавы. Але мы, беларусы, нічога не ведаем пра тое, што адбываецца ў Сірыі і ў Іраку, што такое "Iсламская дзяржава". І трэба пра гэта распавесці людзям. Таму я б пастажыраваўся ў "Аль-Джазіры". А пакуль мяне чакае асвятленне выбараў у Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео