BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вызначаны пераможцы прэмii "Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ"

26.01.2015 ЕвроБеларусь
Вызначаны пераможцы прэмii "Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ"
Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» вызначыў намінантаў заснаванай ім прэміі 2014 года «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ».

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» ініцыяваў прэмію, якой ўзнагароджваюцца лепшыя журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя ў рэгіянальных Інтэрнэт-СМІ, прысвечаныя падзеям і ініцыятывам грамадзянскай супольнасці. Пераможцамі сталі журналісты «Рэгіянальнай газеты» і Баранавіцкага навінавага партала intex-press.by.

Чаму мы вырашылі ініцыяваць менавіта такую прэмію? Часам, праглядаючы рэгіянальныя сайты ў спробе ўявіць сабе жыццё ў тым ці іншым горадзе, ловіш сябе на жахлівай думцы, што жыццё ў гэтым горадзе не цячэ! Там дзейнічаюць пастановы «партыі і ўрада», падвышаюцца кошты або рвуцца трубы, дзейнічаюць ўсялякія інстытуцыі і ўстановы (“выканкамы рэлізуюць”, “музеі арганізуюць”, “дома культуры запрашаюць”), але сапраўднага чалавечага жыцця – і людзей як такіх – там сустрэць цяжка! Адзіныя жывыя (і то не заўсёды) людзі, якіх можна знайсці – гэта ўдзельнікі дарожна-транспартных здарэнняў ці злачынцы. Але потым ты прыязджаеш у горад і выяўляецца, што на самой справе там шмат цікавых людзей і падзей, чамусьці не патрапіўшых у фокус, не «адбіўшыхся» у люстэрку СМІ.

У такую «сляпую зону» часта патрапляе жыццё і актыўнасць грамадскіх арганізацый, нефармальных ініцыятываў самага рознага плану – ад дабрачынных да палітычных, ад лакальна-дваровых да агульнагарадскіх або нацыянальных. У выніку вельмі важная частка жыцця горада, сацыяльны, культурны, грамадзянскі складнік гэтыга жыцця, застаецца замкнёным у вузкіх колах, пазбаўляючы добрыя і важныя ініцыятывы магчымасцяў пашырэння, а жыццё ў горадзе – дынамічнасці ды ўнікальнасці.

Навошта гэтая прэмія, што мы хочам змяніць? Вядома, у першую чаргу мы хочам дамагчыся больш шырокага асвятлення дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асобных людзей, якія займаюцца агульназначнымі пытаннямі, вырашаюць важныя для горада і краіны праблемы або ўзбагачаюць жыццё культурнымі падзеямі ды самім сваім існаваннем. Яшчэ адной задачай прэміі з'яўляецца стымуляванне творчага і зацікаўленага (няхай часам і крытычнага!) стаўлення журналістаў і рэдактараў рэгіянальных СМІ да тэмаў і праблемаў, якія паднімаюцца грамадзянскай супольнасцю.

За што ўручаецца прэмія? Гэтым разам прэмія ўручаецца за лепшыя матэрыялы, якія адпавядаюць пастаўленым задачам, апублікаваныя на сайтах рэгіянальных СМІ ў кастрычніку-снежні 2014 года. Мы плануем надалей зрабіць гэтую прэмію пастаяннай, а, магчыма, і перавесці яе ў рэжым конкурсу, і кожныя тры месяцы адзначаць лепшыя журналісцкія працы, якія найбольш глыбока, востра або крэатыўна асвятляюць дзейнасць грамадскіх і культурных ініцыятыў.

Як вызначаліся пераможцы? Былі прааналізаваныя матэрыялы тых інтэрнэт-рэсурсаў, якія мы здолелі ідэнтыфікаваць у якасці рэгіянальных СМІ, за апошнія тры месяцы 2014 года. З усіх матэрыялаў былі адабраны тыя, якія задавальняюць крытэрам прэміі. Пасля гэтага журы, якое складаецца з сябраў Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" вызначыла пераможцаў у трох тэматычных намінацыях: «Падзеі», «Партрэт грамадскай ініцыятывы», «Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт».

Ну і галоўные пытанне – хто ж перамог? У намінацыі «Падзея» лепшым прызнаны матэрыял Зоі Хруцкай, апублікаваны ў «Рэгіянальнай газеце» Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў.

У двух астатніх намінацыях перамаглі матэрыялы, апублікаваныя на Баранавіцкім навінавым партале intex-press.by: лепшай у намінацыі «Партрэт грамадскай ініцыятывы" быў безумоўна прызнаны матэрыял Алеся Гізуна Каму ў Баранавічах трэба родная мова?, а ў намінацыі «Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт» ў жорсткай канкурэнцыі перамог матэрыял Арцёма Гарбацэвіча У Баранавічах за бязвінны флэшмоб дзецям «шыюць» палітыку.

У бліжэйшы час “прызы” будуць уручаны намінантам, чакайце рэпартажу і інтэрв'ю з пераможцамі на нашым сайце!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео