BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Манцэвіч: Недзяржаўная газета ў рэгіёне – гэта сервіс, але сервіс, які сам фарміруе запыты

15.02.2015 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Аляксандр Манцэвіч: Недзяржаўная газета ў рэгіёне – гэта сервіс, але сервіс, які сам фарміруе запыты
Личности
Галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» распавядае пра сённяшнія выклікі для прэсы па-за межамі сталіцы.

На мінулым тыдні дэлегацыя Міжнароднага кансорцыуму «ЕўраБеларусь» на чале з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам наведала Маладзечна, каб уганараваць журналістку «Рэгіянальнай газеты» Зою Хруцкую прэміяй «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ».

Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбылася і размова за гарбатай ды кавай пра надзённае рэгіянальнай недзяржаўнай журналістыкі і досвед – у 2015-м «Рэгіянальнай газеце» спаўняецца 20 год.

Калі казаць пра сённяшнія цяжкасці, то, як зазначае заснавальнік і галоўны рэдактар газеты Аляксандр Манцэвіч, 30-адсоткавая дэвальвацыя сур'ёзна паўплывала на матэрыяльнае становішча выдання. З-за павелічэння выдаткаў на выпуск газеты зменшыўся прыбытак са зразумелымі наступствамі для прадпрыемства і калектыва.

Але галоўным выклікам для «РГ» Манцэвіч лічыць адпаведнасць запытам і патрэбам аудыторыі.

«Мы – сервіс. Але, разам з тым, гэта не значыць, што мы павінны неяк патрапляць, патрафляць усякім чаканням аўдыторыі, усякім капрызам. Мы павінны гэтыя запыты, гэтыя чаканні – фармаваць самі, выконваючы функцыя можа нават адукацыйную. І тое, што мы друкуем культурна-адукацыйныя матэрыялы, на чыйсьці погляд, даволі спецыфічныя, можа і нецікавыя іншым СМІ, некалі дасць, як мне здаецца, або ўжо паступова дае пэўны плён што да светапогляду людзей», - лічыць Аляксандр Манцэвіч.

«Такога, каб нехта сказаў, што сфармаваўся як асоба пад уплывам «Рэгіянальнай газеты», яшчэ не было, але тое, што вакол нас людзі гуртуюцца, казаць можна. То бок нейкім чынам мы на чытача ўплываем. Мы – сродак масавай інфармацыі, які не з'яўляецца ні прапагандыстам, ні агітатарам. Але менавіта мы выбіраем тэму, мы выбіраем, пра што гаварыць, мы выбіраем герояў. І тыя людзі, пра якіх не ведаюць, праз нашыя публікацыі становяцца публічнымі асобамі, асобамі пра якіх гавораць – таму што мы іх выбралі. Але ж мы адчуваем перад сабой і грамадствам адказнасць за тое, каго выбіраць. І абколаты ці ўкураны наркаман у нас героем не будзе, хаця можа ў нейкай субкультурнай супольнасці ён – герой і асоба», - падкрэслівае вернасць абранай ад пачатку канцэпцыі галоўны рэдактар «РГ».

Грамадзянскую супольнасць у рэгіёнах Манцэвіч падзяляе на ўласна грамадзянскія ініцыятывы і НДА:

«Вось, напрыклад, малады чалавек, які папрасіўся сам да нас на практыку. Прычым практыку не журналісцкую, а тэхнічнага накірунку. І ён зараз вельмі актыўны ў сацыяльных сетках там, дзе гаворка ідзе пра нашыя публікацыі ці наступствы гэтых публікацыяў. Ён не заўсёды з намі пагаджаецца, часам спрачаецца, але гэта той чалавек, якого мы паважаем і які нас паважае. І дзякуючы дзесятку, напрыклад, такіх людзей, наша дзейнасць транслюецца і пашыраецца. Гэта наш мегафон. Мы гуртуем людзей. Напрыклад, краязнаўства. Ніколі аматар са Смаргоні не знаў калегаў на Мядзельшчыне – кожны сам па сабе. Але ў нас з'явілася публікацыя аднаго пра Першую Сусветную, потым другога – у выніку прайшла канферэнцыя ў Вілейскім раёне. Калі нешта робіцца, калі паўстаюць грамадзянскія ініцыятывы справамі, то мы іх бачым. Калі ж мы не бачым дзейнасці НДА, то хоць самі б прыйшлі ды распавялі пра сваю дзейнасць. НДА павінны быць у гэтым зацікаўленыя. Але ёсць шмат прыкладаў у тым жа Маладзечне, дзе актыўнасць пазіцыі НДА была проста неабходная і чаканай. Але - цішыня. Я, шчыра кажучы, пакрыўджаны на НДА».

Таму, пра гэта, дарэчы, у інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» казала і лаўрэатка нашай прэміі Зоя Хруцкая, пакуль у Маладзечне і суседніх гарадах больш разлічваюць на індывідуальную грамадзянскую актыўнасць, чымсьці на дзейнасць недзяржаўных арганізацый.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео