BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зоя Хруцкая: Хацелася б, каб людзі актыўней карысталіся правам нешта змяняць у сваім жыцці

10.02.2015 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Зоя Хруцкая: Хацелася б, каб людзі актыўней карысталіся правам нешта змяняць у сваім жыцці
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Дэлегацыя "ЕўраБеларусі" наведала Маладзечна, каб уганараваць журналістку "Рэгіянальнай газеты" Зою Хруцкую прэміяй "Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ".

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» вызначыў намінантаў заснаванай ім прэміі 2014 года «Грамадзянская супольнасць у фокусе рэгіянальных СМІ».

Прэміяй узнагароджваюцца лепшыя журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя ў рэгіянальных Інтэрнэт-СМІ, прысвечаныя падзеям і ініцыятывам грамадзянскай супольнасці. Пераможцамі сталі журналісты «Рэгіянальнай газеты» і Баранавіцкага навінавага партала intex-press.by.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў прыязнай неафіцыйнай атмасферы. Прадстаўнікі "ЕўраБеларусі" на чале са старшынём Рады кансорцыюму Уладзімірам Мацкевічам і калектыў "Рэгіянальнай газеты" пад кіраўніцтвам Аляксандра Манцэвіча абмеркавалі праблемы рэгіянальнай прэсы і грамадскага жыцця па-за межамі сталіцы.

Нагадаем, серыя публікацый, за адну з якіх і атрымала прэмію Зоя Хруцкая, была прысвечаная праблеме стварэння пад самым горадам гіганцкага свінакомплексу. Менавіта пасля гэтых матэрыялаў мясцовая грамадзянская супольнасць актыўна зацікавілася гэтай сітуацыяй.

- Для нас саміх было дзіўна, наколькі актыўна людзі ўзяліся за гэтую тэму. Наколькі для іх гэта стала блізкім і важным. - кажа ў інтэрв'ю Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" Зоя Хруцкая. - Да нас у рэдакцыю прыходзілі людзі, якія гаварылі пра шкоду ад будоўлі, пра тое, што свінакомплексы не можна ставіць у пяці кіламетрах ад гораду. І мы зразумелі, што гэта кожнага тычыцца. Бо яны думалі і казалі пра сваю экалогію, экалогію жыцця сваіх дзяцей і унукаў. Людзі зразумелі, што калі зараз гэтую сітуацыю не выправіць, то ўсё - потым ты нічога не зробіш. Людзі ў нас ужо навучаныя тым, што кепская вада ў хаце, што наступствы Чарнобыля адчуваюцца, што зашмат праблемаў з экалогіяй, якія адбіваюцца на іх здароўі. І яны разумеюць ужо, што з гэтым трэба і можна нешта рабіць.

Мы часта сутыкаемся з тым, што людзі вырашаюць прамаўчаць, калі сутыкаюцца з нечым несправядлівым, але тут было інакш. Тут яны вырашылі, што маўчаць няможна, што адбываецца нешта надзвычайнае. Хаця б тое, што людзям пасля стварэння тут свінакомплекса будзе проста немагчыма дыхаць. Яны зразумелі, што гэта тычыцца кожнага асабіста.

- То бок, "Рэгіянальнай газеце" заставалася толькі асвятляць хаду развіцця падзеяў?

- Не зусім. Вы ведаеце, мы бярэм на сябе смеласць сказаць, што гэта развіццё было менавіта нашай справай. Людзі спачатку проста не ведалі пра планы наконт свінакомплексу. Такой магутнасці - 100.000 галоў - і зусім побач з горадам. Калі мы ў сваіх публікацыях расказвалі пра тое, што і як будзе, прыводзілі ў газеце меркаванне эколага пра наступствы, пра шкоду, пра памылкі ў праекце, меркаванні інжынера і медыка, то людзі адгукнуліся адразу. Знайшліся грамадзяне, што пайшлі збіраць подпісы па хатах. Самі.

Мае высновы ад пяцігадовай працы ў газеце: калі цябе непакоіць праблема, то, хутчэй за ўсё, непакоіць яна і яшчэ некага. І калі вы аб'яднаецеся, то можаце нешта змяніць. Мы гэта бачым на практыцы. І хацелася б, каб людзі актыўней карысталіся сваім правам нешта змяняць у сваім жыцці.

- Якія стасункі ў вас з мясцовай уладай?

.- Мне здаецца, што мы займаем стваральную пазіцыю. І спадзяемся, што мясцовыя ўлады разумеюць, што крытыка - яна таксама ідзе на карысць гораду і людзям. Таксама хачу дадаць, што існуе такі вось яшчэ стэрэатып - пра сапраўднасць жыцця толькі ў цэнтры, у сталіцы. Маладзечна - цудоўны горад, тут жывуць цудоўныя людзі, горад насычаны асобамі - і мы не лічым сябе правінцыяй.

Даведка. Чаму мы вырашылі ініцыяваць менавіта такую прэмію? Часам, праглядаючы рэгіянальныя сайты ў спробе ўявіць сабе жыццё ў тым ці іншым горадзе, ловіш сябе на жахлівай думцы, што жыццё ў гэтым горадзе не цячэ! Там дзейнічаюць пастановы «партыі і ўрада», падвышаюцца кошты або рвуцца трубы, дзейнічаюць ўсялякія інстытуцыі і ўстановы (“выканкамы рэлізуюць”, “музеі арганізуюць”, “дома культуры запрашаюць”), але сапраўднага чалавечага жыцця – і людзей як такіх – там сустрэць цяжка! Адзіныя жывыя (і то не заўсёды) людзі, якіх можна знайсці – гэта ўдзельнікі дарожна-транспартных здарэнняў ці злачынцы. Але потым ты прыязджаеш у горад і выяўляецца, што на самой справе там шмат цікавых людзей і падзей, чамусьці не патрапіўшых у фокус, не «адбіўшыхся» у люстэрку СМІ.
У такую «сляпую зону» часта патрапляе жыццё і актыўнасць грамадскіх арганізацый, нефармальных ініцыятываў самага рознага плану – ад дабрачынных да палітычных, ад лакальна-дваровых да агульнагарадскіх або нацыянальных. У выніку вельмі важная частка жыцця горада, сацыяльны, культурны, грамадзянскі складнік гэтыга жыцця, застаецца замкнёным у вузкіх колах, пазбаўляючы добрыя і важныя ініцыятывы магчымасцяў пашырэння, а жыццё ў горадзе – дынамічнасці ды ўнікальнасці.

Навошта гэтая прэмія, што мы хочам змяніць? Вядома, у першую чаргу мы хочам дамагчыся больш шырокага асвятлення дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асобных людзей, якія займаюцца агульназначнымі пытаннямі, вырашаюць важныя для горада і краіны праблемы або ўзбагачаюць жыццё культурнымі падзеямі ды самім сваім існаваннем. Яшчэ адной задачай прэміі з'яўляецца стымуляванне творчага і зацікаўленага (няхай часам і крытычнага!) стаўлення журналістаў і рэдактараў рэгіянальных СМІ да тэмаў і праблемаў, якія паднімаюцца грамадзянскай супольнасцю.

За што ўручаецца прэмія? Гэтым разам прэмія ўручаецца за лепшыя матэрыялы, якія адпавядаюць пастаўленым задачам, апублікаваныя на сайтах рэгіянальных СМІ ў кастрычніку-снежні 2014 года. Мы плануем надалей зрабіць гэтую прэмію пастаяннай, а, магчыма, і перавесці яе ў рэжым конкурсу, і кожныя тры месяцы адзначаць лепшыя журналісцкія працы, якія найбольш глыбока, востра або крэатыўна асвятляюць дзейнасць грамадскіх і культурных ініцыятыў.

Як вызначаліся пераможцы? Былі прааналізаваныя матэрыялы тых інтэрнэт-рэсурсаў, якія мы здолелі ідэнтыфікаваць у якасці рэгіянальных СМІ, за апошнія тры месяцы 2014 года. З усіх матэрыялаў былі адабраны тыя, якія задавальняюць крытэрам прэміі. Пасля гэтага журы, якое складаецца з сябраў Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" вызначыла пераможцаў у трох тэматычных намінацыях: «Падзеі», «Партрэт грамадскай ініцыятывы», «Вострая сацыяльная праблема ці канфлікт».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео