BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску развітваюцца з былым міністрам сельскай гаспадаркі Васілём Лявонавым

05.01.2015
У Мінску развітваюцца з былым міністрам сельскай гаспадаркі Васілём Лявонавым
Личности
5 студзеня у 11:00 пачалося развітанне з вядомым дзеячом Беларусі і экс-палітвязнем, які памёр раніцай 4 студзеня.

Развітанне з былым міністрам сельскай гаспадаркі і палітвязнем Васілём Лявонавым, які памёр 4-га студзеня раніцай, пачалося у 11.00 у Шчомысліцы, паведамляе "Радыё Рацыя"

Перад тым, як заняць пост міністра, ён з’яўляўся гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Нямеччыне. Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі Васіль Лявонаў адкрыта падтрымліваў Вячаслава Кебіча, пазней прыняў прапанову Аляксандра Лукашэнкі заняць пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Лявонаў не падтрымаў ідэю лістападаўскага рэферэндуму 1996 года, паслядоўна выступаў з прапановамі аб рэфармаванні сельскай гаспадаркі і яе вызвалення ад камандна-адміністрацыйных метадаў, пасля чаго ў міністэрстве пачаліся масіраваныя праверкі.

Васіль Лявонаў быў арыштаваны 11 лістапада 1997 года ў працоўным кабінеце. Яго арышт здымала група аператараў беларускага тэлебачання, і сюжэт пра гэта некалькі разоў транслявалі на БТ.

На судзе, які пачаўся у  жніўні 1999 года, сваёй віны Васіль Лявонаў не прызнаў.

У  студзені 2000 года быў  прызнаны Вярхоўным судом вінаватым у хабарніцтве і крадзяжы дзяржаўнай маёмасці і пакараны 4 гадамі калоніі з канфіскацыяй маёмасьці. Вызвалены 5 кастрычніка 2000 года паводле амністыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео