BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памёр былы міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў

04.01.2015
Памёр былы міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў
Сёння раніцай памёр Васіль Лявонаў. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Аляксандр Коктыш.

Моцны, разумны, валявы. Былы першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ. Былы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. Былы палітычны зняволены, якога не зламала турма, напісаў у сваім фэйсбуку Аляксандр Фядута, паведамляе “Наша ніва”.

Васіль Лявонаў нарадзіўся 16 красавіка 1938 года ў вёсцы Дубянец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1964 скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а потым Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў цесляром, шахцёрам, інжынерам-механікам, старшынём саўгаса.

У 1984-1989 гадах - старшыня Мандатнай камісіі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1991 годзе на некалькі месяцаў прызначаны вядучым спеэцыялістам Галоўнага упраўленьня эканамічных сувязяў з капіталістычнымі краінамі ў Маскве. Пасьля забароны КПСС быў накіраваны гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Нямеччыну (1991-1994 гады).

Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі Лявонаў падтрымліваў Вячаслава Кебіча, аднак нягледзячы на гэта, прыняў прапанову Аляксандра Лукашэнкі заняць пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Лявонаў не падтрымаў ідэю рэфэрэндуму 1996 года, пасля чаго ў міністэрстве пачаліся масіраваныя праверкі.

Лявонаў быў арыштаваны 11 лістапада 1997 года ў працоўным кабінеце. Яго арышт здымала група аператараў БТ. Экс-міністру былі прад’яўленыя абвінавачанні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: арт. 91.1 – "крадзеж маёмасці ў асабліва буйных памерах", арт. 169 — "атрыманне хабару" і арт. 213 — "незаконнае захоўванне баявых прыпасаў і зброі".

На судзе Лявонаў віны не прызнаў, заявіўшы, што лічыць сваё зняволенне палітычнай справай. 14 студзеня 2000 года Лявонаў прызнаны Вярхоўным судом вінаватым у хабарніцтве і крадзяжы дзяржаўнай маёмасці ды пакараны 4 гадамі калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 5 кастрычніка 2000 года паводле амністыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео