BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Акудовіч: Доўгае жыццё - тупы эгаізм чалавека

28.10.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Валянцін Акудовіч: Доўгае жыццё - тупы эгаізм чалавека
Чаму пужаюць белазубыя ўсмешкі бабулек Захаду, якія шпарка ганяюць на роварах і займаюцца спартовай хадой? І навошта чалавек пражывае "лішняе" жыццё?

"Я жыву лішні час на свеце"

Чыгуначная касірша выпадкова прадала два квіткі на суседнія месцы ў цягнік да Вільні карэспандэнту Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" і філосафу і літаратару Валянціну Акудовічу. Так з’явіліся непрымусовыя гутаркі пад умоўнай назвай "Размовы ў цягніку".

Мы ўжо паспелі даведацца пра мужчынскую менапаўзу і пакуту без фуршэта на канферэнцыі, пра манады і веравызнанне Дубянецкай, Мацкевіча і Бабкова, а таксама пра недатыкальнага сабаку, які пакусаў філосафа на будоўлі сяброўскага лецішча. Зараз мы паразмаўляем пра лішак жыцця.

- Валянцін Васільевіч, вы ўжо распавялі пра мужчынскі клімакс, як пра адну з  метафізічных тэмаў вашай новай кнігі. Для публікацыі зборніка засталося толькі адрэфлексаваць роздум пра лішак жыцця. Распавядзіце пра вашую канцэпцыю.   

- Праблема лішка жыцця  узнікла з маіх роздумаў пра жаночы і мужчынскі клімаксы. Калі прырода вызначыла жанчыне прыблізна пяцьдзесят год, каб яна спраўдзіла сваю жыццядайнасць, калі мужчыне гэтага часу даволі, каб збудаваць жытло,  дапамагчы жонцы выгадаваць дзяцей і напісаць сваю лепшую кнігу (намаляваць "Даму з гарнастаем", адкрыць Амерыку, стварыць тэорыю аноснасці і г.д і да т.п), то дзеля чаго ён жыве яшчэ і яшчэ? Тым болей, што плён гэтага жыцця відавочна саступае яго ранейшым гадам.

Вось гэтыя гады пасля клімакса я і называю лішнім жыццём. І сваім персанальным досведам сведчу, што яны сапраўды лішнія (хаця і не пазбаўленыя розных прыемнасцяў).

- Вы гэта сур’ёзна ўсвядамляеце?

- Абсалютна. Больш за тое, я гэта ўсвядоміў яшчэ задоўга да таго, як час майго персанальнага  лішняга жыцця прыспеў. І здарылася гэта адразу пасля таго, як я тэарэтычна вызначыўся з мужчынскім клімаксам (мне тады яшчэ не было пяцідзесяці). Хаця на "ўласнай скуры" адчуў гэты канцэптуцальны злом, калі мае гады пачалі набліжацца да шасцідзесяці. Усё заставалася як бы такім самым. Ты яшчэ быццам усё мог, як і раней, але ўсё, што ты мог ужо было толькі плагіатам з былога самога сябе.

"Каму ўсміхаюцца гэтыя манекены некалі жывога жыцця?"

- Чакайце, навукоўцы ж вылічылі закладзены прыродай тэрмін жыцця чалавека - 120 год. Але праз дрэнную экалогію, анкалогію і іншыя хваробы мы жывем удвая менш.    

- Гэта якраз найбольш і палохае (тут я маю на ўвазе не хваробы, а 120 год). Ненатуральна дагледжаныя васьмідзесяцігадовыя дзядкі і бабулькі на Захадзе ездзяць на роварах, займаюцца спартовай хадой, усміхаюцца белымі зубамі (выразна дэманструе ўсмешку. - ЕўраБеларусь). Ва ўсіх гэта выклікае замілаванне. А мне робіцца вусцішна!

З кожным дзесяцігоддзем яны ўсё даўжэй і даўжэй ездзяць на роварах і ўсё шырэй усміхаюцца белымі зубамі. Чаго яны ездзяць і ездзяць? - палохаюся я. Каму ўсміхаюцца гэтыя манекены некалі жывога жыцця?

Яшчэ ў XIX стагоддзі працягласць існавання чалавека нават у Еўропе ледзьве перасягала трыццаць год. А ўсяго толькі праз стагоддзе мы жывем ужо больш як удвая. Выглядае цалкам верагодным, што не за гарамі той час, калі мы гэтую лічбу патроім.

Апошняе азначае, што далей жыццё чалавека будзе складвацца з двух прыкладна роўнавялікіх частак. Першая, зададзеная анталагічным праектам быцця, мяжу якой выразна пазначае жаночы клімакс, і другая, арганізаваная ўжо самім чалавекам выключна дзеля самога сябе.

Першае жыццё - натуральнае. У яго ёсць сакральная задача - працягваць і вялічыць жыццядайнасць быцця, не ў апошнюю чаргу праз эўрыстычнае тварэнне новых сэнсаў. Другое жыццё - штучнае (у сэнсе - рукатворнае). Яго мэта - як мага даўжэй ездзіць на ровары і як мага шырэй усміхацца белымі зубамі…

Далей я мог бы распавесці пра канфлікт гэтых двух жыццяў (натуральнага і штучнага) на прасторы аднаго чалавека. А найперш пра тое, што рукатворнае жыццё неўпрыкмет пачынае перамагаць натуральнае. І з гэтага чалавека (і чалавецтва) наперадзе чакае мноства рэальна  драматычных, а хутчэй і трагічных праблемаў. (Дарэчы, некаторыя сацыяльныя даўно навідавоку: як ні падоўжваюць пенсійны ўзрост, колькасць пенсіянераў ужо перасягае ўсе разумныя меры). Яшчэ трохі і лішняе жыццё пачне дамінаваць над жыццядайным, а гэта значыць і вызначаць сутнасныя параметры ўсяго дыскурса жыцця. Апошняе мяне і трывожыць найбольш…

Але тут я спынюся, бо мой тэкст "Пра мужчынскі клімакс і лішак жыцця" яшчэ не дапісаны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео