BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Касцюкевіч: Прыемныя словы пра падтрымку літаратуры чулі не раз, дзеянні звычайна адваротныя

24.10.2014
Павел Касцюкевіч: Прыемныя словы пра падтрымку літаратуры чулі не раз, дзеянні звычайна адваротныя
Інтарэс у грамадстве да беларускай літаратуры падае якраз пры паслядоўнай дапамозе дзяржавы. Таму ніякіх асаблівых чаканняў ад сустрэчы Лукашэнкі з пісьменнікамі няма, кажа лаўрэат прэміі Гедройца.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з пісьменнікамі задаваў сабе і аўдыторыі пытанні пра заняпад беларускай літаратуры ды сумны стан сучаснага літаратурнага працэсу. Але ж, здаецца, заняпадам цяжка назваць тое, што за апошнія два дзесяцігоддзі ажно пяцёра беларускіх пісьменнікаў трапілі ў спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію.

Што да сучаснага літпрацэсу, то, «літаратура ідзе сваім шляхам: натуральна, творы пішуцца – і выдатныя творы», кажа пісьменнік, лаўрэат першай прэміі імя Ежы Гедройца і арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў» Павел Касцюкевіч.

- З'яўляюцца выдатныя творы як у паэзіі, так і ў прозе. Літаратурны працэс крочыць наперад, проста па-ранейшаму існуюць чорныя спісы, па-ранейшаму ёсць забарона з дзяржаўнага боку на выданне кніг, па-ранейшаму беларуская літаратура не прысутнічае шырокім фронтам у мас-медыя. Гэта ўсім вядомыя факты. А пра сутонне беларускай літаратуры сказана неяк беспадстаўна, - зазначыў у інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» Павел Касцюкевіч. - Як паказвае апошняе даследаванне, інтарэс у грамадстве да беларускай літаратуры змяншаецца. І не ў апошнюю чаргу пры дапамозе дзяржавы, якая ўсяляк абмяжоўвала выхад сучасных твораў, ды і выкідала шмат чаго са школьнай праграмы. Праблема не раптам паўстала – ніхто не кранаў яе, нічога не рабіў дзеля выпраўлення сітуацыі пару дзясяткаў гадоў. Натуральна, ідзе вымыванне мовы – што не можа не адбівацца і на літаратуры.

Павел Касцюкевіч кажа, што асаблівых чаканняў у яго ад сустрэчы кіраўніка дзяржавы з пісьменнікамі няма, бо «трэба разумець, што ўсе рухі дзяржавы ў гэтым накірунку абмяжоўваюцца размовамі».

- Мне патэлефанавалі ўзрушаныя некалькі сяброў, калег, але я не падзяляю іх эмоцый. Нібыта толькі за тое, што пра гэта кажуць у кіраўніцтве краіны, мы павінны ўжо быць удзячнымі. Хацелася б убачыць і пэўныя дзеянні, далейшыя крокі. Па-першае, па адмене чорных спісаў літаратараў, больш шырокага прадстаўлення літаратуры грамадству. Хацелася б, каб не зачыняліся выдавецтвы... Ну вось у гэты годзе – адчынілася і зачынілася кнігарня «Галіяфы», дзе не толькі прадавалася літаратура – тут праходзілі і літаратурныя сустрэчы. Выдавецтва «Логвінаў» было зачыненае па волі чыноўнікаў. Павінны быць дзеянні. Ведаеце, не бачу тут нейкіх прарываў – звычайныя нейкія словы.

На думку Касцюкевіча, словы пра сумны стан беларускай літаратуры можна патлумачыць «дамешкам яшчэ і такой вось беларускай крыўды - Нобелеўскіх прэмій не атрымалі ніводнага разу».

- Бачна жаданне атрымаць нейкае міжнароднае прызнанне, а беларускую літаратуру слабавата ведаюць у свеце. Але, паўтаруся, не прыдаваў бы нейкага значэння гэтай сустрэчы. Дай Бог, канешне, каб нешта змянілася, але пакуль толькі словы. Словы, якія я ўжо чую не першы раз. Яны павінны быць падмацаваныя рэальным дзеяннем. Насцярожвае толькі, што звычайна дзеянні беларускай дзяржавы адваротныя прыгожым словам. Зачыніць, забараніць...

Заўважым, што 23 кастрычніка – у той жа дзень, калі Лукашэнка размаўляў пра літаратуру і поўную свабоду творчасці – у Гродне мелася адбыцца прэзентацыя рамана «Мова» Віктара Марціновіча. Але была сарваная міліцыяй.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео