BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Севярынец: Каб не Бураўкін, у нас не было б нацыянальнай тэлевізіі

07.06.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Павел Севярынец: Каб не Бураўкін, у нас не было б нацыянальнай тэлевізіі
фота nn.by
Студзеньскае вянчанне Паўла Севярынца і Вольгі Шылак у кафедральным касцёле Панны Марыі стала апошнім месцам, дзе Генадзь Бураўкін з’явіўся на публіцы.

 Людзі-эпохі

 
Славуты беларускі паэт і грамадскі дзеяч сышоў ад нас у лепшы свет раніцай 30 траўня. Дажыць да свайго 78-га дня народзінаў яму не хапіла трох летніх месяцаў.
 
Апошні раз ён з’явіўся  на публіцы ў студзені гэтага года, каб павіншаваць былога палітзняволенага Паўла Севярынца і ягоную каханую Вольгу Шылак з таемствам вянчання. Паэт пажадаў маладым шчасця, а праз пару дзён лёг на аперацыю - змагаўся з цяжкой анкалогіяй некалькі месяцаў.
 
Потым былі рэанімацыя, адноснае паляпшэнне, выпіска дахаты, зноў шпіталь і некалькі тыдняў комы. Апошнія дні жыцця Генадзь Бураўкін правёў у родных сценах разам з жонкай, дзецьмі і ўнукамі.
 
Беларускі палітык і публіцыст Павел Севярынец распавёў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі"  пра тое, якім чалавекам ён запомніў слыннага паэта, і якую страту панесла наша краіна з сыходам Генадзя Бураўкіна:
 
- Генадзь Мікалаевіч - адзін з тых людзей, якія адраджалі незалежную Беларусь, рабілі гэта яшчэ ў БССР. Калі б не Бураўкін, у нас не было б нацыянальный тэлевізіі.
 
Ён быў адным з карыфеяў беларускай паэзіі. Пры тым, што датычыцца лірычных вершаў, лірычный паэзіі, сярод сучаснікаў няма нават каго поруч паставіць. Паэзія Бураўкіна - найлепшая лірычная паэзія.
 
Акрамя гэтага, ён заўсёды займаў цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, што да незалежнасці, што да дэмакратыі, што да свабоды. Такія людзі - гэта проста эпохі. Імі ганарацца, ім ставяць помнікі, іх імёнамі называюць вуліцы.
 
Мара для любой дзяржавы
 
- Сам Генадзь Мікалаевіч быў вельмі дасціпны, вельмі арганізаваны, вельмі такі… эфектыўны беларус. Эфектыўны - то бок, ён умеў падаць беларускасць такім чынам і дасягнуць такіх вынікаў, якіх у нас звычайна не дасягаюць. Адное толькі пераўтварэнне БТ у нацыянальны тэлеканал у 80-х гадах чаго варты! Таму, безумоўна, гэта вялізная страта для Беларусі…
 
Генадзь Мікалаевіч сапраўды пабыў на вянчанні ў нас і паехаў у Бараўляны. І, канешне, Беларусі вельмі не хапае і самога Генадзя Бураўкіна, і такіх людзей, як ён.
 
Гэта сапраўды быў вельмі тонкі чалавек, які меў добры густ - мастацкі і проста чалавечы. З ім можна было паразмаўляць практычна на любую тэму. Ён пра ўсё складаў сваё не павярхоўнае, а глыбокае ўражанне.
 
Мне здавалася, калі б у Беларусі ў ідэале былі дзяржаўныя дзеячы, якія б займаліся жыццём краіны - ад гаспадаркі да культуры, - вось такога ўзроўню, як Генадзь Бураўкін, мы былі б аднымі з лідараў Еўропы. Гэта была бы проста краіна-ўзор!
 
Чалавек з дзяржаўным мысляннем, чалавек з мастацкім талентам, чалавек з арганізатарскімі здольнасцямі - проста мара для любой дзяржавы. Тое, што на дзяржаўным узроўні фактычна не праяўлена ўвагі не да ягонага пахавання, не да ягонай памяці - гэта проста ганьба.
 
"З гэтым чалавекам было прыемна нават памаўчаць"
 
- З Бураўкіным мы, ў асноўным, бачыліся на розных афіцыйных мерапрыемствах - з’ездах, кангрэсах, сустрэчах. У прыватнай абстаноўцы - можа быць, раз ці два, калі я быў у яго дома, у кватэры. Мы размаўлялі пра літаратуру і пра Беларусь. Ён быў вельмі размераны і ўраўнаважаны чалавек, які ад прыроды меў дыпламатычны характар. Невыпадкова Генадзь Мікалаевіч прадстаўляў Беларусь у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, і гэта адчувалася.
 
З гэтым чалавекам  было прыемна пасядзець, папіць кавы, нават памаўчаць… Я ўжо не кажу - пагаманіць. Ва ўсім адчувалася нейкая размеранасць, арыентыр для жыцця.
 
Таму дзякуй Богу за тое, што я ведаў Генадзя Мікалаевіча. Хай будзе яму зямля пухам! Там, дзе ён цяпер, лягчэй і святлей, чым тут.    
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео