BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За тры дні да смерці Бураўкін патрымаў у руках сваю апошнюю кнігу (фота)

30.05.2014
За тры дні да смерці Бураўкін патрымаў у руках сваю апошнюю кнігу (фота)
Личности
Слыннага паэта і грамадскага дзеяча не стала раніцай 30 траўня на 78-м годзе жыцця.

«За тры дні да ягонай смерці мы прынеслі яму ягоную кнігу вершаў. Апошнюю. Ён проста прагнуў яе ўбачыць, бо разумеў, ведаў, што яна – развітальная», - напісаў Уладзімір Някляеў.

Генадзь Бураўкін змагаўся з анкалагічнай хваробай некалькі месяцаў. Апошні раз ён быў на публіцы ў студзені гэтага года, у кафедральным касцёле Панны Марыі на вянчанні Паўла Севярынца і Вольгі Шылак.

Пазычыў маладым шчасця, а сам літаральна праз пару дзён лёг на аперацыю. Пасля была рэанімацыя, паляпшэнне і выпіска дахаты, пасля некалькі тыдняў у коме ў шпіталі. Апошнія тыдні Генадзь Мікалаевіч правёў дома, з жонкай, дзецьмі і ўнукамі.

Амаль кожны дзень да хворага паэта прыходзіў ягоны сябра, літаратуразнаўца Сяргей Шапран. Бураўкін сам папрасіў Шапрана задаваць яму любыя пытанні пад дыктафонны запіс, каб захаваць як мага больш успамінаў і дэталяў.

Дзён дзесяць таму Генадзь Мікалаевіч перадаў Шапрану два нататнікі з вершамі апошніх гадоў. Апошні верш там быў датаваны 21.12.2013 — і пасля гэтага Бураўкін не напісаў ужо нічога. Паэт выказаў фактычна апошняе жаданне: пабачыць гэтыя вершы надрукаванымі ў кнізе. І Шапран зрабіў немагчымае: за некалькі дзён расчытаў не самы разборлівы почырк Бураўкіна (а паэт заўжды пісаў вершы алоўкам), набраў, вычытаў.

Паэт Уладзімір Някляеў выступіў рэдактарам кнігі. Мастак Зміцер Гупянец тэрмінова зрабіў вокладку, Кастусь Лісецкі звярстаў, а выдавец Генадзь Вінярскі адклаў усе іншыя справы і надрукаваў.

Такое хуткае выкананне жадання стала магчымым і дзякуючы дапамозе мецэната Паўла Бераговіча.

І два дні таму, у аўторак, здарыўся цуд: праз 7 дзён пасля агучанай просьбы Генадзь Бураўкін патрымаў у руках сваю апошнюю кнігу “Нагаварыцца з зоркамі”. Яна была неймавернымі намаганнямі надрукаваная ў адным (!) асобніку спецыяльна для яго. Цяпер друкуецца ўвесь наклад.

Генадзь Бураўкін у сваім жыцці шмат папрацаваў чыноўнікам. І неаднойчы казаў, што праз гэта засталіся недапісанымі сотні вершаў. Але яго апошняя воля была застацца найперш паэтам.

Бывайце, паэце!

Даведка Еўрарадыё
Генадзь Бураўкін нарадзіўся ў 1936 годзе на Расоншчыне. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. Працаваў у “ЛіМе”, “Праўдзе”, узначальваў часопіс “Маладосць”, 12 гадоў быў кіраўніком Белтэлерадыё. У 1990—1994 — прадстаўнік Беларусі пры ААН. Пасля гэтага непрацяглы час быў намеснікам міністра культуры, дарадцам віцэ-прэм’ера. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео