BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Кірмаш праектаў" адбудзецца ў Магілёве 14 студзеня

12.01.2014
"Кірмаш праектаў" адбудзецца ў Магілёве 14 студзеня
Новы культурніцкі праект ладзіць грамадзянская кампанія "Будзьма беларусамі!".

Мэта праекта, па словах арганізатараў, "зрабіць культуру горада больш адчувальнай у нашым імклівым жыцці, аб’яднаць генератараў ідэй і тых, хто можа аказаць важную арганізацыйную, фінансавую ці аналітычную дапамогу". Пра гэта яны распавядаюць на сваім сайце.  

Каардынатары мепрапрыемства мяркуюць, што чарговы “Кірмаш” мае ўсе шанцы падтрымаць мінулагоднюю хуткасць нарошчвання грамадскага патэнцыялу развіцця Магілёва ўжо не проста як часовай культурнай сталіцы, а як выбітнага культурніцкага цэнтра ў Беларусі. Папярэдняя акцыя "Будзьма беларусамі!" - ток-шоў у Гомелі - таксама кранала згаданыя аспекты гарадскога жыцця.  

На “маланкавай прэзентацыі” ідэй для культуры горада будуць прадстаўленыя 10 праектаў, сярод якіх - ідэя мабільнага дадатку з самай запатрабаванай і “жывой” карыснай інфармацыяй пра Магілёў, стварэнне новых аб’ектаў, якія нададуць эмацыйнасці і асэнсаванасці публічнай прасторы горада і вернуць страчаны сімвалічны “падмурак” яго заснавання, а таксама задума па набліжэнне паэтычных скарбаў беларускай літаратуры да нашага штодзённага жыцця і гарадскі фестываль, здольны ўзмацніць субкультурніцкі імідж Магілёва. 

Кожны праект пройдзе праз фільтр грамадскай ацэнкі і аналітыкі на запатрабаванасць, унікальнасць і жыццяздольнасць у сённяшніх рэаліях Магілёва і Беларусі.

"Кірмаш" будзе ладзіцца а 18:00 у антыкавярні "Чердак" на вуліцы Ленінскай, 7.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео