BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці праўда тое, што Гомель – самы русіфікаваны беларускі горад?

12.01.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Ці праўда тое, што Гомель – самы русіфікаваны беларускі горад?
фото svaboda.org, tut.by, govorim.by, odsgomel.org.
Спрэчнае пытанне ў шэрагу іншых абмяркоўвалі грамадскія актывiсты на ток-шоў, якое правяла кампанія "Будзьма беларусамі!" у Гомелi.

 Як паведаміў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" каардынатар кампаніі па Гомельскім рэгіёне Яўген Меркіс, узяць удзел ў дыскусіі з грамадскасцю традыцыйна запрасілі мясцовых чыноўнікаў з розных установаў, але ніхто з іх гэтак жа трыдыцыйна не з’явіўся.

Чым тлумачылi русіфікацыю?

Экспертамі і спікерамі ток-шоў на гэты раз сталі навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея Андрэй Скідан, член праўлення Беларускага саюзу дызайнераў Юрый Лукомскі і гендырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця "Маркетынгавыя сістэмы" Анатоль Аканцінаў.   

- Мы і не спадзяваліся, што на ток-шоў завітае такая колькасць зацікаўленай моладзі, - распавядае Яўген Меркіс. - Напярэдадні ток-шоў мы правялі апытанку ў сеціве, менавіта на гомельскіх сайтах: ці ганарацца гамельчукі  сваім горадам, чым ён адметны, чым можна здзівіць замежных турыстаў і гэтак далей.
 
Па словах Яўгена, большасць рэспандэнтаў ганарыцца Гомелем, але блытаецца ў фармулёўках і не валодае аргументамі.  
 
-  Апрача дэфініцыяў "зялёны", "светлы", "чысты" , а таксама парка і палаца людзі нічога не называлі, - кажа Меркіс. - Нейкая станоўчая глеба ёсць, калі людзі ганарацца сваім горадам, але пакуль няма выразнай гарадской ідэнтычнасці.     
  
На жывой дыскусіі вакол пытання русіфікацыі Гомеля меркаванні падзяліліся. Адныя назвалі больш русіфікаваным Магілёў, іншыя шчыра прызналі русіфікацыю Гомеля праз вынішчэнне чыноўнікамі ўсяго беларускага.
 
- Русіфікацыю тлумачылі, перш за ўсё, геаграфічнай блізкасцю да Расеі і скарачэннем колькасці карэнных гамельчукоў, - гаворыць Яўген. - Падчас XX стагоддзя ў войнах загінула шмат жыхароў Гомеля, і сама культура ў горадзе падчас СССР была ўжо расейскай.
 
На думку каардынатара "Будзьма беларусамі" па Гомельскім рэгіёне, мэта ток-шоў дасягнута.
 
- Мы выкрылі слабыя і моцныя бакі гарадской ідэнтычнасці ў Гомелі, убачылі яе стан і перспектывы, падчас гутаркі азначыліся накірункі, вакол якіх трэба будаваць гэтую ідэнтычнасць, пачулі канкрэтныя прапановы, - рэзюмуе Меркіс.          
 
 Супраць цэтлікаў 
 
Грамадскі гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі чуў пра спробы навесіць на Гомель прарасейскі цэтлік і цалкам не згодны з гэтым. Ён ўласным прыкладам  выкрывае міф пра каштоўнасць для гамельчукоў савецкай спадчыны і рускіх ідалаў.    
 
Нагадаем, што ў лютым 2013 года актывіст звярнуўся з адкрытым лістом да начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама з мэтай атрымаць дазвол размаляваць "шэры, змрочны, непрыгожа выглядаючы на фоне царквы і парка помнік Леніну" на аднайменнай плошчы. Такая ідэя нарадзілася ў Жукоўскага пасля ўбачаных ім на вуліцах Пралетарскай і Кірава будынкаў - помнікаў гісторыі, якія пры гэтым размаляваныя.  Але ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва адмовiла актывiсту. Чыноўнікі напісалi, што рэалізацыя прапановы Кастуся Жукоўскага была б непавагай да аўтара помніка Леніна, і «праяўленнем вар'яцкага і выродлівага густу з боку аўтара вышэйназванай прапановы».
 
- Па-першае, у нас ёсць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, - абараняе беларускасць роднага горада актывіст. - У нас жывуць беларускамоўныя людзі, шмат жыхароў у вёсках вакол Гомеля размаўляе па-беларуску. У самім Гомелі пахаваны дзеячы, якія зрабілі каштоўны ўнёсак у гісторыю і культуру ўсёй краіны.
 
Жукоўскі  падкрэслівае, што Гомель абрусеў не больш за Віцебск ці Магілёў і лічыць яго звычайным усходнім горадам.
 
- Скажу больш: Гомель нават трохі больш беларускі, чымсьці Віцебск, бо тут мае ўплыў Украіна, - упэўнены грамадскі актывіст. - Таму наш горад мае змяшаную культуру.
 
Адрозненні паміж гарадамі не настолькі вялікія
 
Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Гомельскі дэмакратычны форум" Пётр Кузняцоў увогуле лічыць узнятае на ток-шоў пытанне некарэктным. 
 
- Існуюць пэўныя адрозненні паміж гарадамі ўсхода і захада Беларусі, але яны не настолькі вялікія, каб казаць пра ступені русіфікаванасці, - абгрунтовае меркаванне Кузняцоў. -  Гэта не такі культурніцкі парыў, як паміж заходнімі і ўсходнімі ўкраінскімі абласцямі.
 
Пры гэтым адметнай рысай Гомеля ён называе вялікую ролю рускіх у гісторыі развіцця горада.
 
- Гомель пачаў інтэнсіўна развівацца толькі пасля таго, як Кацярына падаравала яго Мікалаю Румянцаву, - узгадвае гісторыю Кузняцоў. - Замест мястэчка з’явіліся парк з палацам, расквітнеў гандаль, рамёствы і гэтак далей. Але сёння, мяркую, атаясамленне сябе з беларусамі ў гамяльчукоў значна вышэйшая, чымсьці ў жыхароў шматлікіх іншых гарадоў краіны. У Гомелі хапае вуліц з беларускімі назвамі, шмат беларускамоўнай рэкламы, ладзяцца разнастайныя нацыянальныя культурніцкія імпрэзы, дзейнічаюць такія унікальныя моладзевыя арганізацыі як, напрыклад, краязнаўчая "Талака". Апошняя, дарэчы, з’яўляецца найстарэйшай з усіх існуючых грамадскай арганізацыяй Беларусі. Таму цэтлік асаблівай русіфікаванасці, які спрабуюць павесіць на Гомель, гэта міф і стэрэатып. З другога боку, сёння ўсе беларускія гарады моцна русіфікаваныя, але Гомель - не больш за астатнія. 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео