BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацплатформы грамадзянскай супольнасці (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года)

03.06.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацплатформы грамадзянскай супольнасці (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года)
Па выніках адбыўшайся 1 чэрвеня 2013 года ў Мінску Канферэнцыі Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці яе ўдзельнікамі была прынята рэзалюцыя, тэкст якой прапануем вашай увазе.

Глядзіце таксама зацверджаныя падчас Канферэнцыі дакументы:

 

 

Рэзалюцыя

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

“Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”

Мінск, 1 чэрвеня 2013 года

Мы, удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах “Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства”, падзяляючы каштоўнасці і мэты ініцыятыў ЕС “Усходняе парнёрства” і “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам”:

  • вымушаны канстатаваць адсутнасць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Безпадстаўнае ўтрыманне палітычных вязняў, наяўнасць смяротнага пакарання, абмежаванне свабоды слова, асацыяцый, сходаў, сталае пагаршэнне ўмоў для вядзення грамадска-палітычнай дзейнасці застаюцца неад’емнымі элементамі палітыкі беларускіх уладаў;
  • вітаем спробы Еўрапейскага Саюза распачаць новы этап дыялогу з Беларуссю пры выкананні беларускімі ўладамі прынцыповай і галоўнай умовы - неадкладнага вызвалення беларускімі ўладамі ўсіх палітычных вязняў - і наяўнасці заўважных змен да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека;
  • звяртаем увагу на неабходнасць перагледзець шэраг фармулёвак першапачатковай версіі даклада Еўрапарламента па Беларусі (кіраўнік - дэпутат Юстас Палецкіс) для абгрунтаванай і дакладнай ацэнкі грамадска-палітычнай сітуацыі і стану правоў чалавека ў нашай краіне;
  • яшчэ раз падкрэсліваем, што палітыка беларускіх ўладаў застаецца асноўнай перашкодай для развіцця еўрапейска-беларускіх адносін;
  • выказваем занепакоенасць з прычыны магчымых спроб увядзення асобных фарматаў узаемадычыненняў Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі без удзелу грамадзянскай супольнасці і без адпаведнага ўліку яе інтарэсаў;
  • вітаем развіцце “Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізаці з беларускім грамадствам” і лічым неабходным пашырэнне паўнавартаснага ўдзелу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у яго працы як аднаго з галоўных зацікаўленых бакоў у межах гэтай ініцыятывы;
  • заклікаем Еўрапейскі Саюз да большай каардынацыі паміж ініцыятывамі “Усходняе парнёрства” і “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам” з актыўным выкарыстаннем патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і краін ЕС;
  • падтрымліваем ідэю правядзення канферэнцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Вільнюсе напярэдадні трэцяга Саміта краін Усходняга партнёрства;
  • выказваем занепакоенасць у сувязі з мэтанакіраваным ціскам уладаў на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі, а таксама выразнай тэндэнцыяй яшчэ большага абмежавання магчымасцей дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у Азербайджане; заклікаем нашых партнёраў і калег з краін Усходняга партнёрства праявіць салідарнасць з актывістамі грамадзянскай супольнасці Расіі і Азербайджана.

Спампаваць тэкст

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео