BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Судовы разгляд альбому “Беларусь Прэс Фота 2011” на прадмет экстрэмізму будзе закрытым

15.04.2013
Судовы разгляд альбому “Беларусь Прэс Фота 2011” на прадмет экстрэмізму будзе закрытым
Судовае паседжанне, на якім будзе разглядацца пытанне аб прызнанні альбому “Беларусь Прэс Фота 2011” экстрымісцкім, пройдзе ў закрытым рэжыме.

Такое рашэнне прынята для таго, каб не была агучаная інфармацыя "аб змесце інфармацыйнай прадукцыі да судовага рашэння па справе", піша Еўрарадыё.

Мінулай восенню 41 асобнік фотаальбома “Беларусь Прэс Фота 2011” не здолеў пераехаць літоўска-беларускую мяжу — альбомы канфіскавалі мытнікі. Раней у Беларусь гэтыя альбомы ўвозіліся афіцыйна, для чаго былі зробленыя ўсе неабходныя дакументы. 5 красавіка сёлета адна з арганізатараў конкурсу, Юлія Дарашкевіч, атрымала ліст з КДБ, згодна з якім у выданні “утрымліваюцца мэтанакіравана змененыя, не адпавядаючыя рэчаіснасці здагадкі аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь”, а сам альбом “прыніжае нацыянальны гонар”. Фотаальбом прызналі экстрэмісцкім на падставе экспертнай ацэнкі. На 17 красавіка Юлію Дарашкевіч выклікалі ў суд Ашмянскага раёна.

Як піша ў сацыяльных сетках Дарашкевіч, ёй дазволілі перапісаць тэкст экспертызы альбома. Высветлілася, што экстрэмізм знайшлі нават у рубрыках "Спорт" і "Прырода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео