BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

КДБ распачаў справу аб прызнанні альбома «Прэс-фота Беларусі-2011» экстрэмісцкім

05.04.2013
КДБ распачаў справу аб прызнанні альбома «Прэс-фота Беларусі-2011» экстрэмісцкім
Фота: svaboda.org
Канфіскаваныя у мінулым годзе супрацоўнікамі беларускай мытні альбомы «Прэс-фота Беларусі-2011» Камітэт дзяржаўнай бяспекі просіць прызнаць экстрэмісцкімі. Суд адбудзецца 17 красавіка ў Ашмянах.

У суд па справе, распачатай КДБ, выклікаюць Юлію Дарашкевіч, фатографку і арганізатарку конкурсу «Прэс-фота Беларусі», паведмаляе Радыё Свабода. Экспертыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. Такую ж позву атрымаў і фатограф Вадзім Заміроўскі.

Як паведамляецца ў лісце з КДБ, у фотаальбоме «утрымліваюцца наўмысна скажоныя факты пра жыццядзейнасць Беларусі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці». Экспертыза кваліфікавала альбом як «дзейнасць грамадзянаў, накіраваную на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці» і аднесла гэтае парушэнне да экстрэмізму.

42 альбомы за 2011 год забралі для экспертызы на мытным пункце «Каменны лог». Фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч перавозілі іх на прыватным аўтамабілі пасля шэрагу міжнародных выставаў.

Юлія Дарашкевіч не ведае, якія менавіта здымкі маглі стаць падставай для такога заключэння камісіі, аднак адзначае, што гэты альбом фіксаваў падзеі, якія адбыліся ў 2010 годзе.

«Гэта вельмі дзіўна, бо гэта зрэз таго, што адбылося за той год. Ён адлюстроўвае навіны і культурныя падзеі, спорт і прыроду. Мы не можам казаць, што ўсе здымкі негатыўныя. Але фотажурналісты адлюстроўваюць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць на самой справе. І місія фотажуржурналіста падымаць праблемы, прыцягваць увагу гледачоў да гэтых праблемаў».

Экспертызу рабілі выкладчыкі Гродзенскага ўнівэрсытэту і мясцовыя ідэолагі.

Суд адбудзецца 17 красавіка ў Ашмянах. Фатографы выкліканыя ў якасці зацікаўленых асобаў.

Адразу пасля канфіскацыі Юлія Дарашкевіч тлумачыла, што альбомы былі выдадзены цалкам легальна і ўсе мыты на іх даўно сплачаныя: «Мы казалі мытнікам, што дакумэнты на ўвоз гэтых альбомаў у Беларусь ужо ёсць у іх базе, але яны не змаглі ў сябе гэта пацьвердзіць».

Альбомы «Прэс-фота Беларусі» ўжо аднойчы вымаліся для экспертызы два гады таму. Іх вярнулі праз месяц.

«Прэс-фота Беларусі» — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён праводзіцца штогод.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео