BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

17 снежня ў Мінску — сустрэча з Адамам Міхнікам "[Не]свая краіна"

04.12.2018 Лятучы ўніверсітэт
17 снежня ў Мінску — сустрэча з Адамам Міхнікам "[Не]свая краіна"
17 снежня 2018 года Лятучы ўніверсітэт і Галерэя TUT.BY запрашаюць абмеркаваць вострыя пытанні сучаснасці з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.

Адам Міхнік — адзін з выбітных дзеячоў эпохі злому камуністычнай сістэмы Польшы, чые пазіцыя і дзеянні і сёння не страцілі ні актыўнасці, ні ўстаноўкі нон-канфармізму — наведае Мінск у межах фестывалю дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Ён з’яўляецца галоўным героем аднаго з фільмаў фестывалю. Заснавальнік "Gazety Wyborczej", якая на працягу амаль 30 год застаецца адным з галоўных польскіх медыя, сп. Міхнік па-ранейшаму "патрабуе немагчымага", рухаецца супраць плыні і адстойвае свае ідэалы і каштоўнасці.

17 снежня, у панядзелак, Адам Міхнік выступіць перад мінскай публікай, разважаючы пра ўстаноўкі, лад жыцця і дзеянні грамадзяніна, які вымушаны жыць ва ўмовах (не)сваёй краіны. Пасля злому таталітарных рэжымаў панятак "дысыдэнт" павінен быў сысці з гістарычнай і палітычнай сцэны. Але беларуская рэчаіснасць і "аўтарытарны рэванш" у некаторых еўрапейскіх краінах наноў ставяць пытанне аб магчымасці рэалізаваць свае каштоўнасці і ўстаноўкі ў межах легальнага грамадскага і палітычнага працэсу.

Межы кампрамісу і калабарацыі, дылема эміграцыі і патрыятызму, індывідуальныя стратэгіі і салідарныя дзеянні — асноўныя пытанні, што будуць абмеркаваныя ў выступе.

Сустрэча з Адамам Міхнікам "[Не]свая краіна" адбудзецца 17 снежня, у панядзелак, у Галерэі TUT.BY (Мінск, прасп. Дзяржынскага, 57). Пачатак у 19.00. Колькасць месцаў абмежаваная, таму для ўдзелу неабходна зарэгістравацца!

Сачыць за навінамі мерапрыемаства можна праз адмысловую старонку ў Фэйсбуку.

Паказ фільма "Міхнік: "Будзь реалістам, патрабуй немагчымага" адбудзецца 15 снежня, у суботу, у межах фестывалю дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus’2018 у Культурным хабе "OK16" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

UPD.: Відэазапіс публічнай сустрэчы:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео