BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

22 кастрычніка ў Мінску — Дзень народзінаў "Жывой бібліятэкі"

14.10.2016
22 кастрычніка ў Мінску — Дзень народзінаў "Жывой бібліятэкі"
Вось ужо 2 гады мы разбураем стэрэатыпы, дапамагаем знайсці адказы на пытанні і адчуць навакольны свет і людзей ва ўсей разнастайсці.

"Жывая бібліятэка" — гэта бібліятэка, дзе "кніга" — гэта чалавек са сваёй гісторыяй, які належыць да якой-небудзь стыгматызаванай групы, валодае ўнікальным вопытам альбо рэдкай прафесіяй. "Іншы" для большасці з нас. "Чытач" абірае "кнігу" па густу і чытае яе на працягу пэўнага часу.

Запрашаем вас правесці гэты святочны дзень з намі і ў чарговы (альбо самы першы раз) упэўніцца, што людзі — гэта больш, чым стэрэатыпы! Мы падрыхтавалі шмат сюрпрызаў, як і належыць у дзень народзінаў: выступы музыкаў, фуршэт, а таксама толькі для наведвальнікаў "Жывой бібліятэкі" — зніжка 50% на вечарыну пасля святкавання!

Калі ласка, запоўніце кароткую рэгістрацыйную форму.

Сачыце за абнаўленнямі ў нашых суполках Укантакце і Фэйсбуку.

Сустракаемся ў суботу 22 кастрычніка а 17-й у новым бары "ДК" (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4, ст. м. "Інстытут культуры"). Чакаем вас!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео