BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

14 ліпеня ў Мінску — адкрытая лекцыя Захара Шыбекі "Як пілі і співаліся беларусы"

11.07.2016
14 ліпеня ў Мінску — адкрытая лекцыя Захара Шыбекі "Як пілі і співаліся беларусы"
Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць наведаць адкрытую лекцыю прафесара Захара Шыбекі "Як пілі і співаліся беларусы", якая адбудзецца 14 ліпеня 2016 года ў Мінску.

На беларускіх землях пілі спрадвеку, але амаль не співаліся. Каб зразумець чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказу на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.

На беларускіх землях пілі шмат, аж да таго, што часам співаліся. Каб зразумець чаму, нават не трэба заглыбляцца ў далекае мінулае. Чаму співаліся могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць. Не менш цікава высветліць і тое, ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п’янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік: улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць — у аднолькавай меры або не.

Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца дзякуючы лекцыі прафесара Захара Шыбекі — прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска. Пасля лекцыі запланавана дыскусія.

Адкрытая лекцыя прафесара Захара Шыбекі "Як пілі і співаліся беларусы" адбудзецца 14 ліпеня, у чацвер, у прасторы "ЦЭХ" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны!

Па ўсіх пытаннях датычна лекцыі можаце звяртацца на паштовую скрыню: [email protected].

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео