BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

31 траўня ў Мінску — публічная дыскусія "Горад будучыні: лепшы сцэнар"

28.05.2016 Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
31 траўня ў Мінску — публічная дыскусія "Горад будучыні: лепшы сцэнар"
31 траўня 2016 года ў межах цыкла "Уяўляючы Беларусь" адбудзецца публічная дыскусія "Горад будучыні: лепшы сцэнар".

У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый.

Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэлей кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?

31 траўня, у аўторак, Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні" запрашаюць на публічную дыскусію "Горад будучыні: лепшы сцэнар", якая пройдзе ў прасторы "ЦЭХ" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Акцэнты дыскусіі:

  • Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?
  • Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі?
  • Гарадское асяроддзе. Што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?
  • Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь.
  • Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах.

Удзельнікі:

  • Іван Шчадранок, дырэктар фонду "Інтэракцыя";
  • Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу "Горад";
  • Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа;
  • Іван Краўцоў, "Бюро 35";
  • Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар СityDog.by.

Ініцыятар і вядоўца дыскусіі — сацыёлаг і урбаніст Ганна Пазняк.

У межах цыкла публічных лекцый "Уяўляючы Беларусь" адбыліся публічныя лекцыі:

UPD.: Відэазапіс дыскусіі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео