BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

20 траўня — публічная лекцыя Сяргея Сахарава пра ўплыў сучасных медыя на будучыню

17.05.2016 Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
20 траўня — публічная лекцыя Сяргея Сахарава пра ўплыў сучасных медыя на будучыню
20 траўня 2016 года ў межах цыкла публічных лекцый "Уяўляючы Беларусь" адбудзецца лекцыя галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by Сяргея Сахарава.

Назва лекцыі: "Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?"

У 1939 годзе, каментуючы дэманстрацыю тэлебачання на сусветнай выставе, адзін з аглядальнікаў “Нью-Ёрк Таймс” пісаў: “Праблема тэлебачання ў тым, што людзі павінны сядзець і трымаць свае вочы прылепленымі да экрана; сярэдняя амерыканская сям’я не мае на гэта столькі вольнага часу". Калі зараджалася тэлебачанне, многія прагнозы будучыні гэтага феномена гучалі скептычна — здавалася, што яму няма месца ў тым ладзе жыцця, які ўсталяваўся ў звычайнага чалавека. Аднак сталася наадварот — гэты кірунак масмедыя так моцна паўплываў на людзей, што гэта чалавек з цягам часу пачаў выбудоўваць свой распарадак дня ў адпаведнасці з праграмай перадач улюбёных тэлеканалаў.

Вы скажаце, што вас гэта не датычыць, бо вы ўжо даўно не аматар тэлебачання? Але ж са з’яўленнем Інтэрнэта і перамяшчэннем мас-медыя ў прастору глабальнай сеткі гэты працэс уплыву на чалавека, яго свядомасць, сістэму каштоўнасцей, матывацыю дзеянняў стаў яшчэ больш адчувальным. Сёння цалкам відавочна, што медыясфера — гэта не толькі крыніца інфармавання, трансляцыі культурных мадэлей, гэта важны фактар фармавання чалавека.

Дзе апынуліся медыя сёння? Чаму вакол так шмат "жаўцізны"? Што не так з беларускім медыярынкам? Як праз некалькі гадоў медыя могуць змяніць жыццё звычайнага беларуса ў долі секунды?

Разважаючы пра будучыню Беларусі, нельга абмінуць аналіз трэндаў, тэндэнцый і кірункаў развіцця сучаснай журналістыкі, узаемаадносін СМІ і сучаснага грамадства.

20 траўня, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні" запрашаюць на публічную лекцыю Сяргея Сахарава, галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by: "Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?" Лекцыя адбудзецца ў крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Разважаючы пра сучасныя медыя, мы пагаворым таксама пра пазіцыянаванне інтэрнэт-выданняў, перспектывы стварэння "машыны часу" і пра тое, як гэта паўплывае на сродкі масавай інфармацыі.

Раней у межах цыкла публічных лекцый "Уяўляючы Беларусь" ужо выступілі з прамовамі:

UPD.: Відэазапіс лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео