BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

18 траўня ў Мінску — прэзентацыя анталогіі сучаснага беларускага мыслення "Код прысутнасці"

13.05.2016 Лятучы ўніверсітэт
18 траўня ў Мінску — прэзентацыя анталогіі сучаснага беларускага мыслення "Код прысутнасці"
18 траўня 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Беларускі калегіум прэзентуюць анталогію беларускага мыслення за перыяж 2000-2015 гадоў, якая пабачыла свет пад назвай "Код прысутнасці".

"Магчыма, самае галоўнае, што адбылося ў жыцці краіны за апошні час, — гэта з’яўленне дыскурса сучаснага беларускага мыслення. Бо без яго Беларусь ніколі не змагла б зразумець і ўпарадкаваць самую сябе", — гэтае падсумаванне Валянціна Акудовіча датычаць часу ўзнікнення такіх знакавых для інтэлектуальнай гісторыі Беларусі праектаў, як энцыклапедычная серыя пад рэдакцыяй Аляксандра Грыцанава і "Анталогія сучаснага беларускага мыслення" пад рэдакцыяй Алеся Анціпенкі і Валянціна Акудовіча.

Каштоўнасць анталогій не толькі ў тым, што яны паказваюць багацце і разнастайнасць фактуры. Яны ствараюць пэўную праекцыю, даюць нам оптыку, якая дазваляе ўбачыць сітуацыю ў паўнаце, цэласна, пазначае адметнасць і адрознасць гэтага перыяду ў параўнанні з папярэднім.

Надышоў час зрабіць наступны "зрэз" і ўбачыць той інтэлектуальны і культурны даробак, які прынеслі нам 2000-20015 гады. Другі выпуск анталогіі беларускага мыслення выходзіць пад назвай "Код прысутнасці", самой гэтай намінацыяй пазнаючы новы этап існавання беларускага мыслення, яго сталенне і фармаванне выразных рысаў. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў: тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі "якой яна ёсць".

18 траўня, у сераду, у мінскай Галерэі "Ў" (прасп. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя анталогіі беларускага мыслення "Код прысутнасці". Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Сярод выступоўцаў і ганаровых гасцей — сябры Рэдакцыйнай рады: Таццяна Вадалажская, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Павел Баркоўскі, аўтары тэкстаў, якія ўвайшлі ў анталогію, а таксама іх блізкія і родныя. Вядоўца імпрэзы — Максім Жбанкоў.

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі — адчуць атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя, сустрэцца з вядомымі мыслярамі, набыць кнігу і атрымаць аўтографы аўтараў.

З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара імпрэзы Юліі Галіноўскай: (+375 29) 7422040, [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео