BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

15 траўня — навуковае падарожжа з цыкла "У пошуках трэцяе беларускае праўды" на Воранаўшчыну

06.05.2016
15 траўня — навуковае падарожжа з цыкла "У пошуках трэцяе беларускае праўды" на Воранаўшчыну
15 траўня 2016 года запрашаем усіх ахвотных выправіцца ў чарговае навуковае падарожжа у пошуках трэцяе беларускае праўды.

Маршрут падарожжа:

МінскВоранаваРадуньБеняконіЗабалаццеЖырмуныГароднаКанвелішкіПелясаМінск

Лектар — Сяргей Харэўскі.

З удзелам Русціса Камунтавічуса!

Тут супольна жывуць палякі, беларусы, літоўцы, цыгане.

Тут нарадзіліся выбітныя дзеячы, што ўславілі розныя народы.

Мы ўбачым сведчанні багацейшае гісторыі гэтага краю, што расцягнуўся ўздоўж літоўскае мяжы:

  • касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў мястэчку Беняконі, пабудаваны ў духу неабарока ўсяго 100 гадоў таму;
  • старасвецкі парк пры былой сядзібе Тышкевічаў і касцёл у вёсцы Гародна;
  • класіцыстычны касцёл Пятра і Паўла ў Забалаці, што быў пабудаваны яшчэ да прышэсця Напалеона;
  • драўляныя касцёлы з розны эпох — Адшукання Святога Крыжа (1789) у Жырмунах і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Канвелішках;
  • шыкоўны наагатычны касцёл Беззаганага Пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы, што пры самай мяжы з Літвою.

Мы пабачым, чым жыве літоўскае мястэчка Пеляса, дзе беларускія літоўцы маюць уласны касцёл, культурны цэнтр, школу і помнік князю Вітаўту.

Пабачым Радунь: вялізарны касцёл Маці Божай Ружанцовой, мястэчковую класічную пабудову з колішнімі крамкамі, сінагогаю ды ешываю, славутыя габрэйскія могілкі.

Дабрачынны ўнёсак — 390 тыс. бел. руб.

Усіх, хто зацікавіўся нашым навуковым падарожжам, просім паведаміць па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана) ці па адрасе электроннай пошты: [email protected].

Да сустрэчы 15 траўня 2016 года а 7-й раніцы!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео