BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Спеўны сход" заспявае "Магутны Божа"

14.04.2016
"Спеўны сход" заспявае "Магутны Божа"
15 красавіка пройдзе "Спеўны сход": беларускія песні першай паловы XX стагоддзя".

На ім кожны ўдзельнік зможа самастойна выканаць творы, якія сталі класікай беларускай музычнай культуры. Да сумеснага выканання прапануюцца: "Магутны Божа", "Пагоня", "Ад веку мы спалі ды нас разбудзілі" і іншыя творы таго часу. Арганізатары ўпэўненыя, што "спеўнасходаўцы" возьмуць такую музычную вышыню.

Па словах мастацкага кіраўніка "Спеўнага сходу", саліста Белдзяржфілармоніі Сяргея Доўгушава, гэтыя песні ўплецены ў гісторыю фармавання беларускай дзяржаўнасці і неадрыўныя ад нашай гісторыі. Яны сталі натуральнай з’явай свайго часу, калі паўставалі новыя дзяржавы, у тым ліку і прамаці сучаснай Беларусі. Бліжэйшыя спеўныя сходы таксама будуць зробленыя на матэрыяле XX стагоддзя, зазначыў спявак. Гэта будуць "песні ваеннага часу" і "другой паловы мінулага стагоддзя".

"Уладзімір Тэраўскі, Мікола Равенскі і Мікола Куліковіч (Шчаглоў), музыка якіх прагучаць на "Спеўным сходзе", — знакавыя постаці айчыннай культуры, аўтары нашых нацыянальных гімнаў і стваральнікі нацыянальнага кірунку ў беларускай музыцы, — лічыць музыка і даследчык Максім Іўкін. — Іх лёсы склаліся няпроста. Уладзімір Тэраўскі быў расстраляны савецкімі ўладамі, а Равенскі і Куліковіч пайшлі ў вечны спачын на чужыне. Але іх культурная спадчына стала адным з зерняў, з якіх вырасла сучасная незалежная Беларусь".

Спецыяльны госць "Спеўнага схода" — Камерны склад мужчынскага хору "Унія".

Адрас: Мінск, вул. Куйбышава, 22, Прастора "Верх", 6-ы паверх. Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

"Спеўны сход" увесну 2014 года распачалі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. На "Спеўным сходзе" можа спяваць кожны чалавек. Праект дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео