BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

26 сакавіка — першая вясновая "Жывая бібліятэка" будзе чакаць вас у кнігарні "Галіяфы"

22.03.2016
26 сакавіка — першая вясновая "Жывая бібліятэка" будзе чакаць вас у кнігарні "Галіяфы"
А вы гатовы ўпусціць вясну ў сваё сэрца і растапіць лёд стэрэатыпаў? Калі ваш адказ "Так, капітан!", то менавіта дзеля вас мы ў чарговы раз ладзім "Жывую бібліятэку" сумесна з гнігарняй "Галіяфы".

"Жывая бібліятэка" — гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду. 

У "Жывой бібліятэцы" людзі са сваімі гісторыямі становяцца "кнігамі" для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. "Кніга" — гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваецеся ў бібліятэкара да "кніжкі", якую хочаце пачытаць, і пачынаеце "чытанне", калі надыходзіць час сесіі.
Можа быць надвор’е яшчэ і не зусім грэе, але з намі вы дакладна адчуеце цеплыню шчырых размоў.

Такім чынам, чакаем вас 26 сакавіка, у 13.00-17.00, у кнігарні "Галіяфы" (Мінск, вул. Старавіленская, 6; ст. м. "Няміга", Траецкае прадмесце).

"Жывую бібліятэку" арганізуе МПГ "Студэнцкая Рада" сумесна з гарамдскім аб’яднаннем "Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада" і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы:

  • хочаце стаць валанцёрам на "Жывой бібліятэцы";
  • дапамагчы з пошукам "кніг";
  • часта сутыкаецеся са стэрэатыпамі адносна некаторых вашых асаблівасцяў і хочаце знайсці больш разумення сярод тых, хто побач з вамі.

Пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на адрас электроннай пошты: [email protected].

Сачыце за навінамі у нашых суполках ва Укантакце і Фэйсбуку, і ўжо зусім скора мы раскрыем таямніцу таго, якія "кнігі" адкрыюцца для вас гэтым разам.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео