BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

28 лютага ў Бабруйску — лекцыя Сяргея Дубаўца "Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі"

23.02.2016 Лятучы ўніверсітэт
28 лютага ў Бабруйску — лекцыя Сяргея Дубаўца "Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі"
Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" запрашае на лекцыю, прысвечаную спадчыне Ігната Абдзіраловіча.

Гісторыя з’яўлення і існавання ў беларускай культуры гэтага тэкста міжволі наводзіць нас на думку пра адмысловую таямнічасць, якая ўсяму гэтаму спадарожнічае. Ад самага пачатку, здавалася б, лёс не прадказваў нічога добрага — упершыню пабачыўшы свет у 1921 годзе, эсэ "Адвечным шляхам" Ігната Абдзіраловіча доўгі час праляжала ў савецкіх спецсховах. Але штосьці не дазволіла тэксту зыйсці ў нябыт: у часы беларускага адраджэння канца 1980-х эсэ друкуе самвыдавецкая "Супольнасць". Потым будуць друкі ў афіцыйных часопісах, асобнае выданне і некалькі перавыданняў. Канешне, гэты "шлях у культуру" праходзіў хутчэй без шырокай падтрымкі з боку дзяржавы, і ўсё ж не толькі ў прыватных, але і ў дзяржаўных вучэльнях Абдзіраловіча пачынаюць узгадваць як першага беларускага філосафа пачатку ХХ стагоддзя, а ягоны тэкст уключаюць ў спісы рэкамендаванай літаратуры для філасофскіх аддзяленняў ВНУ. Усё гэта магло б паспрыяць таму, каб прыцягнуць увагу даследчыкаў і падштурхнуць да напісання грунтоўных прац. Але тэксту наканавана было яшчэ блукаць па перыферыі філасофскай, грамадскай думкі. Крыніцы цвердзяць, што і дагэтуль якога-кольвек сур’езнага даследавання філасофіі Абдзіраловіча не існуе. Чаму?

У прадмове да чацвёртага выдання эсэ Абдзіраловіча Сяргей Дубавец казаў, што гэтая кніга патрабуе "іншай якасці самасвядомасці", а таму дачакаецца свайго часу і свайго ўдумлівага чытача і крытыка толькі ў ХХІ стагоддзі. Прычым з гадамі актуальнасць твора будзе толькі ўзрастаць — настолькі ён дасканалы і ўніверсальны.

І вось на календары — 2016 год... Ці дачакалася эсэ "Адвечным шляхам" свайго часу? Ці даспелі беларусы да асэнсавання сябе і сваёй будучыні скрозь прызму памысленага Ігнатам Абдзіраловічам? Ці набылі гэтую "іншую якасць нацыянальнай самасвядомасці"?

28 лютага 2016 года ў Бабруйску культурны і грамадскі дзеяч, журналіст і літаратар Сяргей Дубавец прамовіць на тэму: "Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі". Лекцыя адбудзецца ў бабруйскім тайм-клубе "1387" (вул. Савецкая, 97-2). Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны!

UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у ГародніІгар Бабкоў — у ГомеліІрына Дубянецкая — у ВіцебскуВалянцін Акудовіч — у Магілёве і Міхаіл Баярын — у Маладзечне. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.

UPD.: Чытайце расшыфроўку лекцыі

Відэазапіс лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео