BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

27 лютага — адчуй дотык "Жывой бібліятэкі"

18.02.2016
27 лютага — адчуй дотык "Жывой бібліятэкі"
27 лютага 2016 года, у апошнюю суботу гэтай зімы, "Жывая бібліятэка" запрашае ўсіх зацікаўленых пазбавіцца стрэрэатыпаў і дакрануцца да сапраўдных людзей без масак.

"Жывая бібліятэка" — гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У "Жывой бібліятэцы" людзі са сваімі гісторыямі становяцца "кнігамі" для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. "Кніга" — гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара "кніжку", якую хочаце пачытаць, і пачынаеце "чытанне", калі надыходзіць час сесіі.

Цікавыя размовы разам са шчырымі людзьмі — тое, што вам патрэбна ў апошнюю суботу гэтай зімы! Прыходзьце самі і бярыце сваіх сяброў, бо гэтым разам месца хопіць усім!

Сачыце за нашымі анонсамі ў сацсетках: Укантакце і Фэйсбуку — хутка выкладзем спіс кніг!

Гэтым разам сустракаемся ў суботу 27 лютага ў прасторным памяшканні "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9, корпус 8), з 14.00 да 18.00.

"Жывая бібліятэка" адбываецца ў межах КВІР-кінафестываля "ДОТЫК", які стартуе 19 лютага. Падрабязная праграма фестываля тут.

"Жывую бібліятэку" арганізуе МПГ "Студэнцкая Рада" сумесна з гарамдскім аб’яднаннем "Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада" і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на "Жывой бібліятэцы", дапамагчы з пошукам "кніг" ці вы самі "кніга", пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео