BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

21 лютага — навуковае падарожжа на Гомельшчыну: "Радзіма радзімічаў"

17.02.2016
21 лютага — навуковае падарожжа на Гомельшчыну: "Радзіма радзімічаў"
21 лютага 2016 года запрашаем усіх ахвотных выправіцца ў чарговае навуковае падарожжа разам з Ірынай Дубянецкай і Сяргеем Харэўскім.

Маршрут падарожжа:

МінскБабруйскСветлагорскРэчыцаГомель.

Славянскі племянны хаўрус — радзімічы — асеў на ўсход ад Дняпра ў даліне Сожа. Паводле "Аповесці мінулых гадоў", радзімічы на чале са сваім князем Радзімам прыйшлі ў Беларусь з захаду — «от ляхов», то бок з Польшчы. Тут, паміж Дняпром і Сожам, яны знайшлі сабе радзіму і стварылі ўнікальную культуру.

Найбуйнейшым іх горадам быў, згаданы ў 1142 годзе ў летапісах, Гомель над Сожам, куды мы і выпраўляемся гэтым разам у навуковае падарожжа. Там, у сталіцы радзіміцкае радзімы, больш як паўтысячы гадоў стаяў магутны замак. У 1737 годзе ўладальнік Гомельскага староства князь Міхал Чартарыйскі рэканструяваў стары замак. Пасля захопу Беларусі Расійскай імперыяй у 1772 годзе, Гомель быў падараваны графу Румянцаву. Магутны замак, абнесены палісадам, быў раскіданы, а валы зрытыя. У 1785 годзе тут было распачата будаўніцтва каменнага палаца, з якога мы і пачнем знаёмства з Гомельскім палацава-паркавым ансамблем. Там мы ўбачым экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі палаца, ягоных уладароў у XVIII — пач. ХХ стагоддзяў. Таксама агледзім славуты сабор Пятра і Паўла, старадаўнія цэрквы і каталіцкі касцёл Нараджэння Божай Маці. Нас чакае і шпацыр па старасвецкіх вуліцах Гомеля.

На шляху да радзіміцкае сталіцы мы праедзем па землях дрыгавічоў, дзе па дарозе ўбачым славуты Бабруйск над Бярэзінай, малады Светлагорск — колішнія Шацілкавічы, ды легендарную Рэчыцу над Дняпром!

Радзіма радзімічаў — край вялікіх рэк ды стражытных кураганаў — чакае нас!

Усіх, хто зацікавіўся нашым навуковым падарожжам, просім паведаміць па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана).

Аб нашых вядоўцах:

  • Ірына Дубянецкая — бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі (PhD), акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума.
  • Сяргей Харэўскі — мастак, мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры, літаратар, выкладчык ЕГУ, аўтар кнігі "Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу".

Сачыце за навінамі мерапрыемства ў Фэйсбуку.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео