BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

11-12 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя "Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі"

15.02.2016 Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
11-12 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя "Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі"
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю "Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі", якая адбудзецца ў Мінску 11-12 сакавіка 2016 года.

Тэма канферэнцыі паўстала з актуальнага разумення стану беларускага грамадства, што апынулася ў сітуацыі страты арыенціраў, якія б маглі задаваць матывуючую карціну будучыні.

"Беларуская мара", утопія — гэта агульнае неба, пад якім ёсць магчымасць будаваць свае асабістыя траекторыі, рэалізоўваць праекты ці разгортваць дзейнасныя праграмы. Усё больш мы назіраем, што мінулыя арыенціры самага рознага кшталту (камунізм, еўрапейскі свет, дэмакратыя, беларуская нацыя і інш.) разбураюцца пад ціскам заганаў рэалізацыі, сегментацыі і індывідуалізацыі "свету". "Неба" зніжаецца, прастора ўяўленняў і мараў становіцца ўсе прасцей.

Сёння мы можам паспрабаваць інтэлектуальнымі і культурнымі высілкамі "падняць неба", прапанаваўшы вобразы, канцэпты, ідэі і нават фантазіі, якія вымагаюць не рэалізацыі, а супольнага ўяўлення, бачання і памкнення.

Уявім сабе Беларусь праз 50 гадоў такой, якой ёй варта было б быць.

У праграме канферэнцыі — абмеркаванне будучыні Беларусі з некалькіх ракурсаў і бакоў:

  • Эстэтычны вобраз (прасторавыя, стылёвыя і вобразныя бачанні);
  • Сацыяльныя стасункі (сувязі, структуры, формы існавання);
  • Палітычныя працэсы і інстытуцыі (стасункі, працэсы, тэхналогіі);
  • Этычныя і антрапалагічныя перспектывы (чалавек будучыні);
  • Стасункі чалавека і асяроддзя (сістэмнае існаванне і працэсы, штучна-натуральнае ўзаемадзеянне).

На кожную з пазначаных тэм будуць прадстаўлены па два даклады, якія затым будуць супольна абмеркаваны ўдзельнікамі канферэнцыі. Фармат канферэнцыі прадугледжвае значнае месца для дыскусій, а таксама рэфлексію форм мыслення пра будучыню.

У якасці выступоўцаў запрошаны: Уладзімір Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Таццяна Шчытцова, Міхаіл Анемпадыстаў, Ірына Дубянецкая, Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Георгій Заборскі, Яраслаў Бекіш, Павел Баркоўскі, Вольга Орышава ды інш.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку да 1 сакавіка 2016 года, запоўніўшы наступную форму.

Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне. Колькасць удзельнікаў канферэнцыі абмежавана, арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў, паводле "мэт і матывацыі ўдзелу".

Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара канферэнцыі Юліі Галіноўскай: [email protected], (+375 29) 7422040.

Таксама сачыце за навінамі на сайтах Лятучага ўніверсітэта і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео