BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвяшчаецца набор кансультантаў на стажыроўку ў юрыдычную клініку "Студэнцкай Рады"

10.02.2016
Абвяшчаецца набор кансультантаў на стажыроўку ў юрыдычную клініку "Студэнцкай Рады"
Ты — студэнт-юрыст і хочаш рэальна дапамагаць іншым, карыстаючыся атрыманымі ведамі? Прыходзь на стажыроўку ў юрыдычную клініку МПГ "Студэнцкая Рада"!

Падчас стажыроўкі кансультанты будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па розных пытаннях адукацыі: паступлення і навучання ва ўніверсітэце, атрымання ільгот, размеркавання і пераразмеркавання, пераводу ў іншыя ВНУ і г.д.

Акрамя таго, кансультанты атрымаюць магчымасць прыняць удзел у стварэнні аналітычных матэрыялаў па правах студэнтаў, а таксама ў правядзенні маніторынгу іх парушэнняў.

У каманду юрыдычнай клінікі патрабуюцца не толькі студэнты, якія ўжо маюць першапачатковы досвед кансультавання, але і людзі, у якіх такі досвед адсутнічае. Дзейнасць юрклінікі даволі шырокая, таму патрэбны ў першую чаргу матываваныя студэнты, якія гатовы развівацца і атрымліваць досвед у гэтай сферы.

Зацікавіліся? Апошни тэрмин падачы заявак — 21 лютага 2016 года. Запоўніць форму можна тут.

Усе пытанні пра юрыдычную кансультацыю і набор кансультантаў дасылайце сюды: [email protected] або [email protected].

Таксама далучайцеся да нас у сацыяльных сетках Укантакце, Фэйсбуку і Ціўцеры.

Бонусы для ўдзельнікаў юрклінікі:

Кансультанты, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у развіцці юрыдычнай кансультацыі, змогуць наведваць разнастайныя адукацыйныя семінары, трэнінгі і стажыроўкі ад арганізацыі МПГ "Студэнцкая Рада".

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео