BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

28 студзеня ў Віцебску — лекцыя Ірыны Дубянецкай пра Беларусь Ігната Абдзіраловіча

25.01.2016 Лятучы ўніверсітэт
28 студзеня ў Віцебску — лекцыя Ірыны Дубянецкай пра Беларусь Ігната Абдзіраловіча
Лятучы ўніверсітэт, пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі" і курсаў беларускай мовы "Мова Нанова", ладзіць наступную лекцыю, прысвечаную спадчыне Ігната Абдзіраловіча. Гэтым рахам — у Віцебску!

Чаму нам здаецца, што Ігнат Абдзіраловіч, пішучы блізу 100 гадоў таму, глядзеў наўпрост у наш час? Ці то беларусы вось толькі цяпер даспелі да панадчасавага сумоўя з ім, ці то гэта панадчасавая Беларусь зводзіць сваіх творцаў у вольным сумоўі — і вось мы несвядома апынуліся з ім твар у твар ды мусім цяпер ацаніць свае чыны, жаданні, ідэі ды мроі паводле ягонай шкалы каштоўнасцей?

Антон Луцкевіч казаў пра Абдзіраловіча: "Быццам дыямент цудоўны, дзіўным хараством гарэла яго душа сярод жыццёвага бруду, маны, крывадушнасці". І вось цяпер мы глядзім на сябе, на сваё жыццё, на сваю краіну скрозь гэты дыямент. Мы ўслухоўваемся ў ягоныя словы — і чуем, як пульсуе, яшчэ не народжаная, але ўжо памысленая, нашая супольная будучыня, дзе свабода асобы вынікае з неад’емнага права і патрэбы няспыннай творчасці, з безумоўнай павагі да пошуку і самапраяваў іншых, а свабода краіны і развіццё грамадства непазбежна вынікаюць з супольнага выбару людзей.

"Жыццё поўна нядолі, бо мы не ўмеем быць тварцамі. <...> Усе дэмакратычныя вольнасці здратованы дэмакратычнымі ўрадамі. <...> Запеўніць магчымасць грамадзянскай творчасці мы можам толькі ў разе адсутнасці перш на перш чужынскага прымусу. З гэтага выплывае падстава да неабходнасці палітычнай незалежнасці як першая падстава для народа быць самім сабой, <...> а не куртатай палітычнай незалежнасці пад ласкай сімпатычных суседзей. <...>

Разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасці. <...> Жыццё такое вялікае і яшчэ незразумелае, што не можа быць штампаваных, для ўсіх абавязковых, шляхоў. <...>

Чым слабей развіта духовасць чалавека, тым большую вагу набірае форма: звычай, дагмат, дактрына, незразумелы лозунг. <...> Патрэбна ліючаяся, зменная, заўсёды адпаведная жыццёвым праявам форма. <...> Хай не будзе для чалавека нічога нярухомага, святога: ні дактрын, хаваючых усё жыццё ў труну выразнай формы, ні зацверджанай маралі на кожны дзень і гадзіну. <...> Душа чалавечая, што прыходзіць у свет падзівіцца з яго хараства, павінна чуць сваё права жыць і тварыць, як кажа яе сумленне. <...>

Чалавечнасць адносін паміж асобнымі адзінкамі — неабходная падстова згоды агулу. <...>

Творачы — зруйнуем".

Запрашам віцебчукоў на прамову з цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча. 28 студзеня, у чацвер, у сваімі думкамі з ві падзеліцца доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая. Лекцыя адбудзецца ў "Арт-прасторы" па адрасе: Віцебск, вул. Талстога, 7. Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у ГародніІгар Бабкоў — у ГомеліВалянцін Акудовіч — у МагілёвеМіхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей ДубавецБабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.

UPD.: Відэазапіс лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео