BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З'явіўся беларускі сайт-інструкцыя аб тым, як распазнаць і змагацца з графіці варожасці

15.01.2016
З'явіўся беларускі сайт-інструкцыя аб тым, як распазнаць і змагацца з графіці варожасці
"Моладзевая праваабарончая група — Беларусь" рэгулярна праводзіць тэматычныя мерапрыемствы супраць дыскрымінацыі, расізму, нэафашызму і мігрантафобіі.

У рамках апошняй усееўрапейскага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму быў распрацаваны тэматычны сайт па графіці варожасці: http://humane.by/nonaziby.

Маладыя праваабаронцы прапануюць далучыцца да барацьбы з фашысцкімі сімваламі — не толькі са свастыкай. "Карычневая чума" нарывае разнастайнымі лічбавымі пазначэннямі, крыжамі і рунамі, якія беспакарана ўрываюцца ў наш свет з жорсткага мінулага.

Нягледзячы на тое, што закон прадугледжвае пакаранне за дэманстрацыю і распаўсюджванне нацысцкай атрыбутыкі, злавіць такіх "графіцістаў" даволі складана. На жаль, і самі камунальныя службы не заўсёды могуць своечасова адрэагаваць на графіці, якія змяшчаюць нацысцкую сімволіку. Таму наш абавязак дапамагаць ім, калі мы адчуваем адказнасць перад сваім будучым і сваім мінулым.

На сайце размешчана інфармацыя, як змагацца з "сімваламі варожасці" самым даступным чынам: напісаць зварот у ЖЭС і міліцыю ці сфатаграфаваць і даслаць нам на паштовую скрыню [email protected] з указаннем дакладнага адрасу (напрыклад, вул. Быкава, д. 40, 3-й пад'езд, лесвічны пралёт паміж 3 і 4 паверхамі). А каб эфектыўна змагацца з нацысцкай і фашысцкай сімволікай ў Інтэрнэце, неабходна даслаць зварот у Міністэрства інфармацыі.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце даведацца на сайце: http://humane.by/nonaziby.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео