BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа па Беларусі, Польшчы і Літве: "Сувалкі: ад яцвягаў да Чэслава Мілаша"

12.01.2016
Навуковае падарожжа па Беларусі, Польшчы і Літве: "Сувалкі: ад яцвягаў да Чэслава Мілаша"
29-31 студзеня 2016 года пройдзе чарговае навуковае падарожжа ў кампаніі з літоўскім гісторыкам Русцісам Камунтавічусам.

Маршрут падарожжа:

МінскКаўнасМарыямпалеСувалкіМінск.

Сувалкія — рэгіён гістарычнай Літвы, у якім ў другой палове ХІХ стагоддзя, разам з Жамойцю, пачалося літоўскае нацыянальнае адраджэнне. З Сувалкіі паходзіць стваральнік літоўскага гімна Вінцас Кудзірка, патрыярх нацыянальнага адражэння і адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Ёнас Басанавічус, "бацька" літоўскай літаратурнай мовы Ёнас Яблонскіс.

У ХХ стагоддзі Сувалкія была падзеленая на дзве часткі: польскую і літоўскую. На польскім баку засталіся знакавыя для літоўскага нацыянальнага адраджэння мясціны, а таксама вялікія язычніцкія астравы па-за межамі краіны. З іншага боку, Сувалкія — частка вялікага арэалу рассялення заходнебалцкіх плямён (які разам з Сувалкіяй займаў і частку паўднёва-заходняй Беларусі), у якім за часамі Сярэднявечча жылі славутыя яцвягі. Сёння яны згадваюцца і ў Літве, і ў Польшчы, і ў Беларусі. Для кожнай з краін яцвягі адыгралі важную ролю ў стварэнні нацыянальных міфаў, спрыялі пошуку дыялогу са сваімі суседзямі.

Навуковае падарожжа будзе праходзіць 29-31 студзеня 2016 года.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у падарожжы — 15 студзеня 2016 года.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана).

Сачыце за навінамі мерапрыемства ў Фэйсбуку.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео