BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

23 снежна — навуковы шпацыр "Менская легенда" з Ірынай Дубянецкай

18.12.2015
23 снежна — навуковы шпацыр "Менская легенда" з Ірынай Дубянецкай
Беларускі калегіум запрашае 23 снежна 2015 года а 18-й гадзіне на навуковы шпацыр з цыкла "Вера Беларусі", які праводзіць Ірына Дубянецкая.

Напярэдадні зімовага сонцавароту і Божага Нраджэння, у самы цёмны час года — час, поўны прадчуваннем святла — мы будзем даследаваць нараджэнне светлай легенды Мінска — цудатворнага абраза Маці Божай Мінскай.

Гэты абраз, праўдападобна XVII стагоддзя, легенда пераносіць у XV стагоддзе, а адтуль у X стагоддзе, а адтуль — і ў I стагоддзе! Гістарычны, рэлігійны, мастацкі, тапаграфічны, літургічны і нават цудадзейны аспекты легенды вартыя свайго вывучэння, і ўсе разам яны звязаныя з жывой гісторыяй Мінска і Беларусі, з цяперашнім пытаннем нашае ідэнтычнасці.

Мы пройдзем па святочным горадзе шляхам мінскіх вандраванняў галоўнага гарадскога абраза: ад Ніжняга замка, праз старую Нямігу, да Верхняга рынка. Мы адведаем два прывіды аднае царквы: адзін — муляж царквы і дзве царквы — змененай традыцыі.

Навуковы шпацыр "Менская легенда" з цыкла "Вера Беларусі" мае адбыцца 23 снежня, у сераду, а 18-й гадзіне.

Яго для нас праводзіць Ірына Дубянецкая, бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі (PhD), акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Абавязкова рэгістрацыя цераз электронную скрыню: [email protected].

У самым пачатку 2016 года чакайце на працяг навуковага шпацыру з Ірынай Дубянецкай "Менская легенда".

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео