BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На выходных апошнія восеньскія "жывыя бібліятэкі" пройдуць адразу ў трох гарадах

25.11.2015
На выходных апошнія восеньскія "жывыя бібліятэкі" пройдуць адразу ў трох гарадах
На гэтым тыдні "Жывая бібліятэка" наведае славутыя гарады Беларусі — Віцебск, Магілёў і Гомель.

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Удзельнікам можа стаць кожны, уваход вольны для ўсіх жадаючых.

"Жывая бібліэтэка" — гэта бібліятэка незвычайная. У ёй замест звыклай для нас "кнігі" — жывы чалавек, а замест "чытання" — размова. Удзельнікам "Жывой бібліятэкі" можна стаць, заняўшы пэўную ролю: "бібліятэкара", "чытача" або "кнігі".

"Бібліятэкары" — гэта арганізатары мерапрыемства. Іх галоўная задача — аказаць дапамогу ў пошуку "кнігі", накіраваць "чытача", адказаць на арганізацыйныя пытанні.

"Чытачом" з’яўляецца звычайны ўдзельнік мерапрыемства. "Чытачы" прыходзяць у бібліэтэку і запаўняюць "бібліятэчную картку". Перад імі з’яўляецца шырокі выбар "кніг", якія можна прачытаць за пэўны час.

Кожная з іх па-свойму ўнікальная і непаўторная. Зазірнуўшы ў вочы "жывой кнізе", "чытач" можа адчуць шчырасць, з якой апавядальнік дзеліцца сваёй гісторыяй. Людзі-"кнігі" — гэта самыя звычайныя на першы погляд людзі, якіх толькі мы можам сустрэць на сваім шляху. Але, гледзячы на чалавека, незаўсёды можна адгадаць, кім ён з’яўляецца на самой справе, пра што яго перажыванні і думкі. Чытачы маюць магчымасць "прачытаць" чалавека ад першай асобы, без рэдактараў і карэктараў.

"Жывая бібліятэка" — гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта, менавіта, тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і часам нават атрымаць слушную параду.

Расклад мерапрыемстваў:

28 лістапада:

  • Віцебск, вул. Камсамольская, 32, Арт-паб "Torwald", 13.00-17.00.

Кантактная асоба: Вольга, (+375 29) 1870686, [email protected].

  • Магілёў, вул. Ленінская, 7, Антыкавярня "Чердак" (апошні, 3-ці паверх), 13.00-17.00.

Кантактная асоба: Марына, (+375 29) 3797328, [email protected].

29 лістапада:

  • Гомель, пл. Пабеды, 2а, 13.00-17.00.

Кантактная асоба: Марыя, ( +375 29) 1741284, [email protected].

Усе апошнія навіны можна знайсці ў агульнай суполке "Жывой бібліятэкі" ў ВК і FB. Таксама там знойдзеце спасылкі на рэгіянальныя мерапрыемствы!

Чакаем вас у "Жывой бібліятэцы"!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео