BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

25 лістапада — апошні тэрмін прыёму заявак на ўдзел у семінары "ЕўраБеларусі" па адвакацыі і ўплыву

24.11.2015 Слкжба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
25 лістапада — апошні тэрмін прыёму заявак на ўдзел у семінары "ЕўраБеларусі" па адвакацыі і ўплыву
4-5 снежня 2015 года Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" праводзіць у Мінску адмысловы семінар "Адвакацыя і уплыў на прыняцце рашэнняў у дзейнасці грамадскіх актараў: у пошуках выніковасці".

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца актывісты і лідэры беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і праектаў.

Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах семінара:

  • Сацыяльны капітал арганізацыі — разуменне і магчымасці росту;
  • Адвакацыя як тэхналогія прасоўвання грамадскіх інтарэсаў;
  • Сродкі і абмежаванні адвакацыйнай грамадскай дзейнасці ва ўмовах Беларусі;
  • Што, як і чаму можна дасягаць грамадскім актарам ва ўплыве на сектарныя палітыкі (сацыяльную, адукацыйную, экалагічную і інш.)?;
  • Інфармацыйная прастора як патэнцыял пашырэння магчымасцей уплыву і выхаду на шырокія мэтавыя групы.

У межах семінара будуць арганізаваныя экспертныя сустрэчы і дыскусіі з вядомымі прадстаўнікамі грамадскага сектара Беларусі, разгляд канкрэтных прыкладаў адвакатыўнай і полісі-арыентаванай дзейнасці, выпрацоўка перспектыўных планаў па ўдасканаленні ўласных арганізацый грамадзянскай супольнасці па вышэй пазначаных пытаннях.

Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд).

Жадаючым прыняць удзелу ў семінары неабходна да 25 лістапада 2015 года запоўніць анкету-заяўку.

Усе пытанні па семінары можаце дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected].

Інфармацыя пра семінар таксама даступная на сайце EuroBelarus.Info.

Чакаем вашых заявак!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео