BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа па паўночным скраі Вялікага княства Літоўскага

17.11.2015 Лятучы ўніверсітэт
Навуковае падарожжа па паўночным скраі Вялікага княства Літоўскага
18-20 снежня 2015 года запрашаем выправіцца ў навуковае падарожжа "Ад помнікаў Міндоўгу да шэдэўраў Віленскага барока: Паўноч Вялікага княства Літоўскага — Відзэмэ і Латгалія".

Вядучы — літоўскі гісторык і наш вялікі сябар Русціс Камунтавічус.

Нас цікавіць, як гісторыя, культура, архітэктура Латвіі і Беларусі звязаны паміж сабой. Што аб’ядноўвае нашыя народы? Як магчыма гэта адчуць і спазнаць цераз помнікі героям, адметныя рысы гарадоў, архітэктуру, аповеды аб мінулым, якое кожная нацыя стварае па-свойму?

Наш шлях па землях Латвіі, якія ў ХVІ-ХVІІІ стагоддзях уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Наведаем старажытныя паселішчы ў Арайшы і Ліелвардэ і мясціны, звязаныя з Лівонскім ордэнам: замкі Цэсіса і Турайды.

Накіруемся ў Латгалію, наведаем Аглону і Краславу, дзе ўсталявалі помнік Міндоўгу. Сусветна вядомы касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі XVIII стагоддзя, Палац Плятэраў і першая семінарыя ў Латвіі. Наведаем музей славутага мастака Марка Роткі і фартэцыю ў Даўгаўпілсе.

Праграма падарожжа:

18 снежня, пятніца:

19 снежня, суббота:

  • Сняданак у гатэлі;
  • 9.00-12.00 — Замак у Турайдзе (Сігулдзе);
  • 12.00-15.00 — Замак магістра Лівонскага ордэна ў Цэсісе, шпацыр па горадзе, абед;
  • 15.00-16.00 — Рэканструяванае паселішча балтаў Х-ХІІ стагоддзя у Арайшы;
  • 18.00 — Прыбыццё ў Рыгу, агульнае знаёмства са сталіцай Латвіі, шпацыр па перадкалядным святочным горадзе;
  • Вяртаемся ў гатэль у Юрмале.

20 снежня, нядзеля:

  • Сняданак у гатэлі;
  • 8.00-12.00 —  Выезд з Юрмалы. Ліелвардэ, рэканструяваны балцкі замак;
  • 12.00-14.00 — Аглона і Краслава. Помнік Міндоўгу на месцы ягонай гібелі. Шэдэўры архітэктуры віленскага барока;
  • 14.00-17.00 — Даўгаўпілс. Абед. Славутая фартэцыя, музей мастака Марка Роткі. Азнаямляльны шпацыр па горадзе.

У праграме магчымыя змены!

Візы робяцца бясплатна. Яны будуць афармляцца пасля 7 снежня 2015 года.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у падарожжы і аплаты — да 19 лістапада 2015 года.

Калі ласка, тэлефануйце па нумары: (+375 29) 1802838 (Святлана).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео