BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску стартуе "Тыдзень студэнта-2015"

06.11.2015
У Мінску стартуе "Тыдзень студэнта-2015"
Роўна год таму беларускія студэнцкія арганізацыі сабраліся разам і вырашылі правесці фестываль розных актыўнасцей, каб такім чынам супольна адзначыць Міжнародны дзень студэнта.

Пасля пазітыўнага досведа летась было вырашана зрабіць гэты фестываль штогадовым, а значыць — паўтарыць гэты досвед і ў гэтым годзе.

З 9 па 17 лістапада ў Мінску адбудзецца асветніцкі фестываль "Тыдзень студэнта". У гэтым годзе ў межах Тыдня адбудзецца форум-тэатр, семінар па правах студэнтаў, гарадская гульня (сіці-гейм), "Жывая бібліятэка", кулінарны майстар-клас, фотасушка, Моладзевы парламент з дэбатамі, канцэрт у самым цэнтры Мінска і шмат яшчэ чаго цікавага! Карацей, сумна не будзе!

Хочаш даведацца пра ўсе нашы мерапрыемствы? Заходзь на сайт "Тыдня студэнта" або на сайты арганізатараў.

Над правядзеннем гэтага Тыдня працуе каманда актыўнай моладзі з розных арганізацый Беларусі: "Студэнцкая Рада", "Задзіночанне беларускіх студэнтаў", "БАСС”, "Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў", "Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада" і многія іншыя.

Любыя пытанні па фестывалю "Тыдзень студэнта" можна адпраўляць на электронную пошту: [email protected].

Далучайся да нашых суполак у сацсетках: Укантакце, Фэйсбуку і Твітэры, каб пазнаёміцца з хлопцамі і дзяўчатамі з іншых універсітэтаў і першымі глядзець фотаздымкі з мерапрыемстваў, а таксама дзяліцца сваімі фоткамі і ўражаннямі!

Удзельнічайце ў мерапрыемствах, каб быць заўжды ў курсе студэнцкіх падзей, якія адбываюцца ў межах фестывалю.

Будзьма cтудэнтамі! Жыві сапраўдным!

Даведка

"Тыдзень студэнта" прымеркаваны да 17 лістапада — Міжнароднага дня студэнтаў. Гэта дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў. У канцы кастрычніка 1939 года ў акупаванай фашыстамі Чэхаславаччыне пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю ў гонар гадавіны заснавання сваёй дзяржавы. Падчас дэманстрацыі быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Оплетал (Jan Opletal). Яго пахаванне таксама перарасло ў акцыю пратэсту.

У адказ на акцыі, 17 лістапада 1939 года, больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і заключаны ў канцлагер. Дзевяць актывістаў — пакараныя без суда. У той жа дзень па распараджэнні Гітлеры ў Чэхаславакіі былі зачыненыя ўсе ўніверсітэты.

17 лістапада 1941 года ў Лондане адбылася Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На ёй было вырашана ў гонар загінуўшых штогод адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнтаў.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео