BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

24 кастрычніка — семінар-кансультацыя "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый"

18.10.2015
24 кастрычніка — семінар-кансультацыя "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый"
Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый запрашаюць на семінар-кансультацыю па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый, які адбудзецца ў Мінску 24 кастрычніка.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Мінска альбо іншых гарадоў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі.

Падчас семінара будуць разгледжаны асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўлена інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый ды па іншых прававых пытаннях дзейнасці НДА.

Удзельнікі семінара-кансультацыі атрымаюць трэцяе выданне кнігі Вольгі Смалянкі "Создание некоммерческих организаций вБеларуси", што нядаўна выйшла друкам.

Арганізатары семінара будуць радыя вітаць на мерапрыемстве не больш за аднаго прадстаўніка ад кожнай з ініцыятыўных груп, што маюць намер рэгістраваць некамерцыйную арганізацыю.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 24 кастрычніка 2015 года ў Мінску, пачатак а 12.00, працягласць — да пяці гадзін. Пра месца правядзення і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам семінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары-кансультацыі: 21 кастрычніка 2015 года, 11.00.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео