BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа: "Лабірынты полацкіх гісторый: ад Святога Торвальда да гмахаў Наваполацка"

14.10.2015
Навуковае падарожжа: "Лабірынты полацкіх гісторый: ад Святога Торвальда да гмахаў Наваполацка"
7-8 лістапада 2015 года вядомы беларускі мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі запрашае ізноў выправіцца ў навуковае падарожжа — гэтым разам на легендарную Полаччыну.

Маршрут падарожжа:

Мінск — Бягомль — Докшыцы — Глыбокае — Празарокі — Полацк — Мінск.

Гэтым разам наш шлях праляжа ў Падзвінне, на землі старажытнага Полацкага княства — краю многіх таямніц, што здавён прыцягваюць да сябе ўвагу.

Ці ж ёсць полацкія лабірынты, апісаныя ў повесці Вацлава Ластоўскага, і чым яны вабяць на пошукі многія пакаленні палачанаў? Дзе магла быць схаваная славутая бібліятэка Сафійскага сабору, якая б дапамагла вярнуць праўдзівую гісторыю беларусаў?

Дзе магіла Святога Торвальда Вандроўніка, славутага скандынаўскага місіянера пачатку Х стагоддзя? І хто яшчэ ў старажытныя часы здзяйсняў духоўны подзвіг на нашых землях? Якія яшчэ бажніцы паўставалі ў старажытным Полацку да 988 года?

Мы пагаворым пра яшчэ адну з таямнцаў беларускае ідэнтычнасці — прагу да падарожжаў, жаданне зведаць увесь свет. Ці хто з вас чуў гісторыю пра манаха з Полацка, падарожніка багамольца Варсанафя? Францішак Скарына, які выправіўся ў сваё падарожжа, каб спатоліць неадольную прагу ведаў. Выпускнік Полацкай езуіцкай акадэміі Максіміліан Рыла, які ў 1836-1837 гадах адным з першых даследаваў руіны старажытнага Вавілона. І чаму так часта здараецца, што выбітныя і знаныя ў свеце асобы амаль невядомыя на сваёй Радзіме?

7-га лістапада:

Выезд з Мінска — у 7.00.

Па дарозе мы агледзім цікавосткі Докшыцаў, ад якіх развягаюцца рэчкі вадападзелу між Балтыкай і Чарнамор’ем.

У Глыбокім пабачым два ўнікальныя храмы XVIII стагоддзя ў класічным стылі віленскага барока. Пройдземся вулкамі мястэчка, што захавала сваю ўнікальную планіроўку з часоў Рэчы Паспалітай, і ўшануем памяць слынных ураджэнцаў таго краю.

У мястэчку Празарокі убачым неараманскі касцёл і царкву пачатку ХХ стагоддзя. Адтуль наш шлях прывядзе ў сівы Полацак.

На ноч спыняемся ў гатэлі "Парус".

8-га лістапада:

Аглядная экскурсія па Полацку — калысцы беларускай цывілізацыі, дзе мы ўбачым мноства храмаў (Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Богаяўленскую царкву, езуіцкі калегіум), памятак сівой даўніны ў музеях, а таксама на вуліцах — шмат помнікаў розных эпох (помнік вайне 1812 года, літары "Ў", Францішку Скарыну), ды пазнаёмімся з сучасным жыццём гэтага горада.

Будзе вольны час для самастойнага азнаямлення са старажытным горадам.

Вяртаемся ў Мінск а 22-й гадзіне.

Дабрачынны ўнёсак за ўдзел у падарожжы складае 740 тыс. рублёў.

Сюды ўваходзіць: праезд, аплата пражывання ў гатэлі, харчаванне, наведванне музеяў, экскурсійнае абслугоўванне.

Калi вы ўжо вызначылiся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то паведамце аб гэтым, патэлефанаваўшы па нумары: (+375 29) 1802838 (Святлана), альбо адпiсаўшыся на адрас: [email protected].

Таксама сачыце за навінамі на старонцы навуковых падарожжаў у Фэйсбуку.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео