BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі: набор 2015 года

13.10.2015 PhD.Palityka.org
Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі: набор 2015 года
Інстытут "Палітычная сфера" сумесна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва), Варшаўскім універсітэтам (Польшча) і іншымі партнёрамі аб’яўляе чацвёрты набор на Міжнародную PhD-праграму для Беларусі.

Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове, у залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.

Дзеянне праграмы распаўсюджваецца на наступныя дысцыпліны: палітычныя навукі, найноўшая гісторыя (гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя), сацыялогія; у выключных выпадках могуць быць разгледжаны прапановы па літаратуразнаўстве і сумежным дысцыплінах.

Праграма забяспечвае: кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку, ганарараў беларускім і замежным кансультантам, збораў універсітэтаў за абарону).

Тэкст дысертацыі можа быць на беларускай, рускай, ангельскай ці польскай мовах. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона.

Стандартны тэрмін навучання па праграме — тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра);
  • Валоданне беларускай і рускай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцый і напісання тэкстаў. Валоданне ангельскай мовай з’яўляецца пажаданым;
  • Наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацый.

Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2015 года ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты: [email protected]. Вынікі адбору будуць вядомыя на працягу месяца.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

  1. Рэзюме (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацый і іншай рэлевантнай інфармацыі;
  2. Матывацыйны ліст у адвольнай форме (аб’ём — да 2 старонак);
  3. Кароткае апісанне дысертацыйнага даследавання, якое мусіць утрымліваць: тэму, апісанне праблемы даследавання, план, спіс літаратуры (не больш за 10 пазіцый). Агульны памер — да 5 старонак.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на сайт Інстытут "Палітычная сфера" ці на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео